Круты «Вiраж»

На бойкай аўтатрасе Мiнск — Вiцебск у Лепельскiм раёне ў маляўнiчых лясах i барах...

На бойкай аўтатрасе Мiнск — Вiцебск у Лепельскiм раёне ў маляўнiчых лясах i барах месцiцца прыгожы пасёлак Бароўка — былы ваенны гарадок. А сёння тут пульсуе сучаснае жыццё, у якiм знайшлi сваю нiшу i кааператары.

Паколькi праз пасёлак рухаецца шмат транзiтнага транспарту i турыстаў, то яны маюць патрэбу ў харчаваннi i адпачынку. Такiя ўмовы для падарожных забяспечвае сучаснага дызайну кафэ «Вiраж». Побач з iм можна прыпаркавацца i добра падсiлкавацца.

Спецыяльныя памяшканнi адведзены пад банкетную залу i бiльярдную. Дзень на дзень не прыходзiцца, але ў сярэднiм кафе «Вiраж» абслугоўвае не менш за тры сотнi наведвальнiкаў. У летнюю пару месячны тавараабарот складае 120—150 мiльёнаў рублёў. Ну а цудоўны ландшафт i чысцюткае паветра – у якасцi бясплатнага дадатку для кожнага клiента.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter