Кропелька ў моры дабрыні

У Бабруйску адкрыўся цэнтр рэабілітацыі інвалідаў

У Бабруйску адкрыўся цэнтр рэабілітацыі інвалідаў

У мікрараёне Кісялевічы ў Бабруйску правялі фестываль для маладых лю-дзей з абмежаванымі магчымасцямі «Кропелька дабра ў моры здароўя», які супаў з адкрыццём цэнтра рэабілітацыі інвалідаў імя святога цаліцеля Панцеляймона. Акрамя бабруйчан, прысутнічалі члены аддзяленняў адпаведнага профілю Бабруйскага, Кіраўскага, Быхаўскага раёнаў, горада Магілёва.

Урачыстае адкрыццё цэнтра рэабілітацыі інвалідаў адбылося пад патранатам настаяцеля Свята-Іверскага храма бацюшкі Сергія. Прысутныя з задавальненнем аглядалі шматлікія кабінеты, кухню, жылыя і іншыя памяшканні, выказалі ўдзячнасць тым, хто паднёс такі адметны падарунак.

Сённяшні фестываль, — расказвае намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна горада Таццяна Курловіч, — мы праводзім у чацвёрты раз з моманту адкрыцця дзённага аддзялення інвалідаў. Яго работнікі на чале з Таццянай Сінькевіч набылі вопыт у гэтай справе. На фестывалі нібы падагульняюцца прамежкавыя вынікі работы. Бо, апрача ўсяго, мы арганізуем выхаваўчую, гуртковую, секцыйную і іншую работу. Дзясяткі маладых людзей прайшлі праз нашы рукі. Многіх уладкавалі працаваць на дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы. З адкрыццём цэнтра рэабілітацыя інвалідаў нашы магчымасці палепшацца яшчэ больш. Застаецца толькі выказаць удзячнасць сацыяльнаму аддзелу Бабруйскай епархіі, аддзелу па справах моладзі адміністрацыі нашага раёна, усім, хто аказаў нам маральную і матэрыяльную падтрымку. Пастараемся не падвесці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter