Беларусбанк возобновил кредитование граждан на покупку недвижимости у застройщиков

Крэдыт пад ключ

Па крэдыт на куплю жылля цяпер зноў можна звяртацца ў найбуйнейшы банк краіны. Праўда, толькі за пазыкай на першасным рынку нерухомас­ці, гэта значыць, у забудоўшчыкаў. З учарашняга дня Беларусбанк аднавіў выдачу крэдытаў на гэтыя мэты. Пакуль прапанова толькі адна: стаўка рэфінансавання, павялічаная на 6 працэнтных пунктаў. На сёння гэта 16 працэнтаў гадавых. Тэрмін — да 20 гадоў. Пагашэнне асноўнага доўгу — праз паўтара года пасля заключэння дагавора з банкам.

Крэдыты на набыццё кватэр і дамоў на другасным рынку па-ранейшаму не выдаюцца, адзначылi ў кантакт-цэнтры банка.
Фота Аляксандра Кушнера

Крэдыты на набыццё кватэр і дамоў на другасным рынку па-ранейшаму не выдаюцца, адзначылi ў кантакт-цэнтры банка. Тым не менш у Мінбудархітэктуры адзначаюць, што магчымасць, якая з’явілася, дазволіць грамадзянам, зыходзячы з іх фінансавага становішча і эканамічнай сітуацыі, паляпшаць жыллёвыя ўмовы. 

Нагадаем, з 8 лістапада мінулага года банк прыпыніў прыём новых заявак ад грамадзян, што жадалi ўзяць крэдыт на куплю нерухомасці.
Нагадаем, з 8 лістапада мінулага года банк прыпыніў прыём новых заявак ад грамадзян, што жадалi ўзяць крэдыт на куплю нерухомасці. Да таго моманту стаўка па камерцыйных пазыках была самай прывабнай — усяго 13 працэнтаў гадавых. Але ў лістападзе Беларусбанк падняў да 15 працэнтаў гадавых стаўкі па крэдытах на куплю жылля, а затым прыпыніў прыём новых заявак ад насельніцтва да канца года. Пазней гэты тэрмін працягнулі да канца студзеня. І вось зрухі. Зрэшты, на сайце банка пазначана, што «мараторый» на куплю нерухомасці, за выключэннем новабудоўляў і жылля па дзяржзаказе, дзейнічае яшчэ да канца лютага. Так што, магчыма, у сакавіку варта чакаць яшчэ навін.

Нягледзячы на гэтыя моманты, у мінулым годзе Беларусбанк выдаў больш за мільярд рублёў жыллёвых крэдытаў. А гэта, між іншым, 56 працэнтаў усіх выдзеленых у краіне пазык для будучых навасёлаў.

І яшчэ адна навіна: па крэдытах на будаўніцтва нерухомасці пры разліку жаданай сумы пазыкі зноў стала магчымым уключаць у сукупны даход крэдытаатрымальніка даход паручыцеля. Што тычыцца партнёрскіх праграм банка і забудоўшчыкаў, то тут прадукты і ўмовы па іх застаюцца нязменнымі, як і варыянты льготнага крэдытавання.

druk@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter