Обзор книг от Людмилы Рублевской

Краски строф и рифмы линий


100 вершаў. Уладзiмiр Караткевiч. 
Беларуская песня
Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2020

Гэтая кнiга годна працягвае ўнiкальную серыю «100 вершаў», iдэя якой — спалучаць выбiтныя лiтаратурныя i мастацкiя творы пад адной вокладкай. Часам карцiна вядомага мастака адкрывае нечаканыя сэнсы ў вершы, якi iлюструе. I наадварот. Вось, прыкладам, верш Уладзiмiра Караткевiча «За старым, закiнутым млынам, дзе зарослы залiў ракi…» Апiсанне пейзажу пераходзiць ва ўспамiны пра тужлiвае каханне i крыўды, якiя разлучылi з жаданай жанчынай. I ўсё ж — «Ты прыходзь, далёкая, любая… Не магу без цябе. Не магу». 

I побач з гэтым вершам на развароце — загадкавая карцiна Мiкалая Селяшчука, якая — аб тым жа самым, толькi вiзуальнай сiмволiкай. Аблiчча мастака ў шляхецкiм строi, чырвоная пляма можа ўспрымацца не толькi як дэталь старажытнага касцюма, але i як крывавая рана памяцi… 

А вось i ўспамiн: постаць жанчыны, якая рыхтуецца ўвайсцi ў ваду, на фоне рамантычнага беларускага пейзажу… Чытач зной­дзе пад гэтай вокладкай лепшыя вершы Уладзiмiра Караткевiча, ад славутай «Беларускай песнi» да прарочага «Быў. Ёсць. Буду», у вiзуальным суправаджэннi рэпрадукцый карцiн з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi. Аўтары, якiя аказалiся сугучныя генiю Караткевiча, — Арлен Кашкурэвiч, Валяр’ян Жолтак, Iван Сталяроў, Мiкалай Селяшчук, Барыс Казакоў, Анатоль Бараноўскi, Леанiд Шчамялёў, Станiслаў Жукоўскi i Уладзiмiр Тоўсцiк.


Вольга Iванова. Лiпляны. Бiяграфiя i штодзённасць беларускай вёскi
Мiнск, Галiяфы, 2019

У Год малой радзiмы з’явiлася незвычайная кнiга: яна прысвечана гiсторыi адной беларускай вёскi i складаецца ў асноўным з вусных гiсторый яе жыхароў. Iнiцыятарам выдання стаў ураджэнец Лiплянаў Iгар Жабароўскi, здзейснiла яго гiсторык i архiвазнаўца Вольга Iванова. У кнiзе — успамiны 22 жыхароў i ўраджэнцаў Лiплянаў, а таксама нататкi этнографаў пра Усходняе Палессе, iнвентары вёскi Лiпляны розных гадоў ды iншыя гiстарычныя дакументы. А яшчэ — слоўнiк лiплянскай лексiкi, дзе можна даведацца, што фанабэрыстага чалавека ў вёсцы назавуць «гойны», а прыбрацца да свята значыць «прыхахулiцца». Як вядома, сапраўдная гiсторыя якраз i складаецца з гiсторый «маленькiх людзей», на баку iх — праўда калектыўнай памяцi. Немагчыма застацца абыякавым, калi чытаеш, як падчас вайны Лiпляны палiлi, як жыхары хавалiся ў лесе i балотах, маленькiя дзеткi гублялiся… Пра трагiчны лёс яўрэйскай сям’i Готлiбаў, расстралянай фашысцкiмi акупантамi. Народная памяць захавала гiсторыю пра незвычайную прыгажосць адной з дачок гаспадара сям’i — Ханы. Але калектыўная памяць — гэта i цудоўная гiсторыя пра людскую дабрыню i каханне. Вольга Iванова як прыклад прыводзiць гiсторыю Марыi i Iвана Ласёў, якiя пражылi разам доўгае жыццё. Калi запiсвалiся ўспамiны Iвана Лася, Марыi ўжо не было на свеце. «Каб i дзвесце гадоў жыў, жонкi сваёй нiколi не пакiнуў бы. Так яна мне падабалася», — прызнаваўся вясковец. Паказваў яе фота, што ляжала ў кiшэнi, i падораную яму на вяселле насоўку, вышытую жонкай. Тую насоўку праз некалькi гадоў па запавеце паклалi яму ў труну. Менавiта хата Iвана i Марыi Ласёў i тая вясельная насоўка — на вокладцы i форзацах кнiгi пра Лiпляны. Асноўнай рысай характару вяскоўцаў даследчыца называе любоў i павагу да працы, гаспадарлiвасць, а яшчэ душэўнасць. Думаецца, кожны знойдзе ў гэтай кнiзе нешта блiзкае, тым больш да кнiгi прыкладаецца дыск з 40‑хвiлiнным фiльмам пра вёску, дзе можна паслухаць, як лiплянцы спяваюць, гутараць, жартуюць.


Аркадий Стругацкий, 
Борис Стругацкий. 
Пикник на обочине
Москва, Издательство АСТ, 2019

Сейчас я вообще посоветовала бы всем перечитать книги братьев Стругацких: многое там звучит провидчески. «Пикник на обочине» тем более следует перечитать, потому что книгу эту как будто все знают, а на самом деле помнят снятый по ее мотивам фильм Андрея Тарковского «Сталкер». Сценарий писали те же авторы, но между фильмом и книгой — большая разница. Сталкер в фильме — мечтатель, идеалист, который водит людей в таинственную Зону, где исполняются желания, в надежде найти чистые души. Сталкер в повести, Рэдрик Шухарт, — настоящий криминальный элемент. Он жертвует попутчиками, чтобы дойти до места, исполняющего желания, но не в состоянии эти свои желания сформулировать. Чего просить? Счастья для всех? Возможно ли оно? Зона — это место, где приземлялись инопланетяне. Кто, зачем — неизвестно. Человеческую цивилизацию они просто не заметили, как человек не интересуется судьбой муравьев в месте своего пикника. После визита остался «космический мусор», превративший Зону в кусок иной планеты со смертельными для людей ловушками. Вход туда запрещен, но предсказуемо находятся те, кто пытается получить выгоду от оставленных инопланетянами объектов. Непростая, заставляющая задуматься повесть. 

Издания для обзора предоставлены книжным магазином «Академическая книга», Минск, пр. Независимости, 72.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter