Крадзеж у навагоднім стылі здзейснены ў Гомелі.

На Цэнтральным рынку горада беспрацоўны жыхар Хойнікаў звярнуў увагу на сімпатычнага цацачнага Дзеда Мароза, што граў на музычных інструментах каля аднаго з павільёнаў.
На Цэнтральным рынку горада беспрацоўны жыхар Хойнікаў звярнуў увагу на сімпатычнага цацачнага Дзеда Мароза, што граў на музычных інструментах каля аднаго з павільёнаў.

Прыняўшы выгляд зацікаўленага пакупніка, госць Гомеля назiраў за прадаўцом. Скарыстаўшы момант, схапіў навагоднюю цацку і паспрабаваў растварыцца з ёй сярод рыначнага люду. Але гандляр не згубіў пільнасць, схапіў за руку злодзея і выклікаў міліцыю.

Улічваючы крымінальнае мінулае беспрацоўнага (у апошні раз ён быў асуджаны за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду ў 2012-м), хутчэй за ўсё, новы 2014 год яму давядзецца сустрэць за жалезнымі дзвярыма міліцэйскага ізалятара.

Мікалай ЖДАНОВІЧ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter