Кожны ўзор, нібы подых часу

Ён рарытэт у зале сярод дзясяткаў іншых, больш «маладых» даматканых ручнікоў. Тканіна 150-гадовай даўнасці — вельмі высокай якасці. Менавіта таму такі працяглы час ручнік захоўвае першапачатковы выгляд.

У выставачнай экспазіцыі Нараўлянскага этнаграфічнага музея захоўваецца ручнік, якому аж 150 гадоў

Ён рарытэт у зале сярод дзясяткаў іншых, больш «маладых» даматканых ручнікоў. Тканіна 150-гадовай даўнасці — вельмі высокай якасці. Менавіта таму такі працяглы час ручнік захоўвае першапачатковы выгляд.

— Гаспадар экспаната быў багатага паходжання, — расказвае навуковы супрацоўнік музея Інэса Стоцкая. — Аб гэтым сведчыць тканіна, з якой выраблены ручнік. Яна фабрычнай вытворчасці, раней вельмі танна каштавала.

Старадаўні выраб упрыгожаны яркімі ўзорамі. Кожны з іх — сімвал.

— Некалькі кветак, што нібыта глядзяць уверх, — сімвалізуюць жыццё. Колер раслін — чырвоны. Гэта азначае, што гаспадар мае шчасце, — тлумачыць Інэса Стоцкая. — Нельга не адзначыць і памер экспаната — даўжынёй больш за два метры. У крамах такія ручнікі не прадаюцца.

Усе гэтыя элементы дазваляюць казаць, што ў сям’і, дзе вырабляўся ручнік, панавала працавітасць, адданасць, каханне і дабрыня.

Для параўнання навуковы супрацоўнік дэманструе больш «сумны» ручнік. На процілеглых баках — выява двух трусоў. Абодва паглядаюць улева. Гэта сімвал адзіноты. Далей узоры — кветкі, але ж яны не чырвонага колеру, а жоўтага — сімвал ушанавання памяці. На ручніку адчуваецца трагізм. Як сцвярджае Інэса, ён належаў удаве.

Як жа ручнікі сталі экспанатамі музея? Кожны па-свойму. Некоторыя з іх падарылі музею гаспадары, іншыя знайшлі ў пакінутых пасля чарнобыльскай катастрофы вёсках «мецэнаты». Але кожны з іх — крупінка народнай культуры, уласцівай нараўлянскаму краю з даўніх часоў.

Канстанцін КАВАЛЁЎ, «БН»

Фота  аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter