Вырашыла завесці ката. Старыя людзі параілі завесці котку, у якой будзе трохкаляровая поўсць. Гавораць, гэта прынясе ў хату шчасце.
Котка (кот) — хатняя жывёла, якой заўсёды дазвалялася жыць у непасрэднай блізкасці з чалавекам. Ката паважалі за яго бязмежную грацыёзнасць літаральна ва ўсім: руху, пасадцы, пры ўмыванні ці на паляванні, што таксама было знешняй праявай глыбокага ўнутранага спакою і самадастатковасці. Сярод іншых хатніх жывёл котка вылучалася чысцінёй. Нашы продкі разводзілі катоў у першую чаргу, каб ахоўваць зернясховішчы ад пацукоў і іншых дробных грызуноў. У народным паданні пра Ноеў каўчэг Ной заткнуў шчыліну, якую прагрыз пацук — д’ябальскае стварэнне, хусткай, а Бог ператварыў хустку ў котку, каб яна лавіла пацукоў.
- У народным асяродку цанілі характар гэтай жывёлы і адводзілі ёй ролю хатняй, блізкай істоты. Лічылася, што мурканне коткі — гэта своеасаблівая малітва за выратаванне гаспадара, які ў гэты момант быў па-за межамі хаты.
- У раннехрысціянскай традыцыі вобраз коткі зусім іншы — гэта сімвал ляноты і сладастраснасці. Часам жанчыну параўноўвалі з коткай і надзялялі яе такімі якасцямі, як пошасць, схільнасць да варажбы і магіі. Незалежны нораў коткі, начныя вандроўкі, агеньчык у вачах, які можна заўважыць нават у цемры, — усё гэта выклікала хутчэй жах, уздзейнічала пагражальна. Каціныя вочы называлі “акенцамі ў іншы свет”. Коткі заўсёды звязваліся са звышнатуральным з тых часоў, як іх прыручылі.
- Здавён жыве вера ў тое, што чорная котка, якая перайшла дарогу, нясе непрыемнасці, няўдачу і няма сэнсу працягваць далей свой шлях, лепш вярнуцца дадому. У Англіі, наадварот, лічаць, што няшчасце нясуць белыя коткі, а чорныя — поспех.