Кошт бярозавага соку

Сёння прадпрыемствы Віцебскага лесагаспадарчага аб’яднання адгружаюць “жывую ваду” ад веснавых бяроз па сто тысяч рублёў за тону сыравіны. Пасля адпаведнай перапрацоўкі на Мінскім заводзе безалкагольных напояў, Глыбоцкім кансервавым заводзе, іншых прадпрыемствах цана за бярозавы сок узрасце ў некалькі разоў. Але сёння важна не ўпусціць дужа кароткі перыяд соказбору. На Віцебшчыне з бяроз ужо сабралi звыш 300 тон “жывой вады”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter