Как в следующем году будут формироваться предельные отпускные цены на лекарства

Колькі ж каштуе таблетка

МАРГ сумесна з Міністэрствам аховы здароўя рас­тлумачылі, як з наступнага года будуць фарміравацца гранічныя адпускныя цэны на лекі. Такія тлумачэнні сталі лагічным этапам пасля падпісання адпаведнага Указа № 345 «Аб рэгістрацыi цэн на лекавыя сродкі». 


Што будзе ўяўляць сабой працэдура рэгістрацыі гранічнай адпускной цаны на прэпарат? У ведамстве паведамiлi: калi мiнiстэрства дае дабро на рэгістрацыю гранічнай адпускной цаны вытворцы на пэўныя лекі, то на працягу двух рабочых дзён яно ў пісьмовым выглядзе паведаміць аб гэтым трымальніку рэгістрацыйнага пасведчання ці ўпаўнаважанай асобе, а таксама ў Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя. Пасля гэтага вытворца можа рэалізоўваць прэпараты па цэнніках, не вышэй за зарэгістраваныя. 

З імпарцёрамі працэс будзе крыху іншым. Калі кантрактная цана тавару, што падлягае мытнаму дэклараванню, у беларускіх рублях на дату яго выпуску ў адпаведнасці з мытнай працэдурай для ўнутранага выкарыстання ці дату паступлення тавару, што не падлягае мытнаму дэклараванню, на склад пакупніка, перавышае зарэгістраваную гранічную адпускную цану, то разліковая адпускная цана на лекавы сродак фарміруецца зыходзячы з зарэгістраванай гранічнай адпускной цаны вытворцы. У сваю чаргу, калі кантрактная цана ніжэйшая, то разліковая адпускная цана на прэпарат фарміруецца зыходзячы з кантрактнай цаны, растлумачылi ў Мiністэрстве аховы здароўя.

Калі гранічныя адпускныя цэны вытворцаў на лекі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца аптовым гандлем, зарэгістраваны пасля публікацыі на афіцыйным сайце Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, то аптавікі абавязаны прадаваць прэпараты па ўстаноўленых з улікам свежых даных сумах. Тым, хто займаецца рознічным гандлем, прапануецца правесці інвентарызацыю цэн лекаў да 1 студзеня 2019 года.

Вераніка МІКАЛАЕВА.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter