Колас пад сярпом вайны

Доўга звяртаўся наш класік у розныя інстанцыі, каб адшукаць свайго Юрку.Віктар КОРБУТ, “НГ” за 7.07.2009г. Валянціна Раманаўна, г.Мінск:— Дзякуй аўтару за цікавую экскурсію ў музей Якуба Коласа. Для нас Колас — толькі класік, а факты з яго прыватнага жыцця не кожны ведае. З дапамогай “НГ” Колас стаў бліжэй. Пакутлівы пошук сына Юркі... Невядомасць і безнадзейнасць — як вытрывала гэта сэрца паэта. Думаю, прачытаўшы матэрыял у “НГ”, многім захочацца наведаць музей Якуба Коласа ў Акадэміі навук, каб на свае вочы пабачыць і унікальны том “Новай зямлі”, і чарачкі ад Купалы, і многае іншае, што дае ўяўленне пра славутага літаратара як пра чалавека.