Колас і Драздовіч, Колас і Агняцвет

У ЦЭНТРЫ ўвагі наведвальнікаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — дзве выставы. Яны адчыніліся днямі і будуць працаваць да 25 кастрычніка. Экспазіцыі прысвечаны 125-годдзю Язэпа Драздовіча і 100-годдзю Эдзі Агняцвет.

Пра стасункі знакамітых людзей распавядаюць экспазіцыі

У ЦЭНТРЫ ўвагі наведвальнікаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — дзве выставы. Яны адчыніліся днямі і будуць працаваць да 25 кастрычніка. Экспазіцыі прысвечаны 125-годдзю Язэпа Драздовіча і 100-годдзю Эдзі Агняцвет.

Так, у музеі прадстаўлены дзве карціны з яго фондаў «Гарадольская пушча» (1926 год) і «Гара-Гараватка» (1952 год). Гэта творы самога Язэпа Драздовіча. Унікальны экспанат і часопіс «Вольны сцяг» № 1 за 1920 год. Ён з ілюстрацыяй Язэпа Нарцызавіча. У фондах музея захаваліся і ліст знакамітага беларускага жывапісца, графіка, скульптара, пісьменніка, фалькларыста, этнографа і археолага да Якуба Коласа. Ён пачынаецца са звароту: «Высокапаважаны Грамадзянін Беларусі, Прэзідэнт Акадэміі навук БССР…»

— Вядома, такі зварот быў памылковы, паколькі Якуб Колас быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі, — патлумачылі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі. — Язэп Драздовіч пісаў аб тым, што хоча, каб яго шматгадовая праца не змарнавалася…

Таксама ў музеі можна прачытаць лісты, якія дасылала стваральніку «Новай зямлі» Эдзі Агняцвет, яе віншаванне Песняра з 70-годдзем, фотаздымкі сумесных сустрэч. Дарэчы, Агняцвет была запрошана на юбілей паэта, які адзначалі ў Каралішчавічах Мінскага раёна ў маі 1953 года. Прадстаўлены на выстаўцы і лісты Якуба Коласа да Эдзі Агняцвет. А таксама кнігі з дарчымі подпісамі паэтэсы Коласу.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter