Вопросы второго тура викторины «Колесо истории». Не упустите шанс выиграть смартфон SAMSUNG и другие призы

«Кола гісторыі» прынясе ўдзельнікам смартфон і іншыя каштоўныя падарункі

У мінулую суботу мы апублікавалі пытанні першага тура, які прысвечаны гісторыі беларускай сельскай гаспадаркі. Нягледзячы на тое, што пытанні былі складаныя і адказаў на многія з іх у інтэрнеце няма, пісьмаў у рэдакцыю прыйшло шмат. Ёсць удзельнікі, якія ўжо трапілі ў спіс пераможцаў тура. Але вынікі падводзіць рана, нагадаем толькі: даслаць адказы на першы тур віктарыны можна да 2 красавіка на электронную ці звычайную пошту (дата адпраўкі ўлічваецца па паштовым штэмпелі).

Сёння друкуем пытанні другога тура. Ён прысвечаны беларускай мове і літаратуры. Пытанні лёгкія, можна сказаць, школьная праграма. У кожным толькі адзін правільны варыянт. Нагадаем, прыняць удзел у віктарыне маюць права толькі паўналетнія. Чакаем адказы да 9 красавіка ўключна, іх трэба даслаць у рэдакцыю «Сельской газеты» з пазнакай «Колесо истории» па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, ці па электроннай пошце lukashik@sb.by.

Адказы павінны выглядаць так: 1 — а, 2 — б, 3 — в… У пісьме абавязкова ўказвайце свае поўныя прозвішча, імя і імя па бацьку, поўную дату нараджэння, дамашні адрас, нумар тэлефона для сувязі і дату ўдзелу ў віктарыне.

А цяпер — аб прыемным. Мы падрыхтавалі тры прызы. За першае месца — тэлефон SAMSUNG SM-M225F, за другое — мікрахвалевая печ Horizont 20MW700-1378B, за трэцяе — мульціварка Mystery MCM-1019. Разыграем іх сярод пераможцаў пяці тураў 20 мая. Для ўдзелу ў фінальным розыгрышы дастаткова і адной перамогі. Але памятаем: чым больш перамог у турах, тым болей шанцаў атрымаць прыз.

Азнаёміцца з разгорнутымі правіламі віктарыны можна па спасылцы www.sb.by/articles/pravila-sg.html.

Жадаем поспеху і перамогі!

Віктарына «Кола гісторыі»

ІІ ТУР. «Беларуская мова і літаратура»


1. Хто аўтар выказвання «Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш»?

а) Якуб Колас;

б) Янка Купала;

в) Кузьма Чорны.

2. Як называецца ўпрыгажэнне ў выглядзе нанізаных на нітку шарыкаў ці дробных прадметаў іншай формы, якое надзяваюць на шыю?

а) паперкі;

б) пацеркі;

в) ланцужок.

3. Гэту расліну ў нас называюць беларускім шоўкам.

а) валошка;

б) лён;

в) шыпшына.

4. Якое слова прапушчана: «Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, — так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую … маюць» (Ф. Скарына).

а) пашану;

б) любоў;

в) ласку.

5. Аднавіце фразеалагізм: … труба (той, хто вельмі гучна гаворыць).

а) ерыхонская;

б) каломенская;

в) арыядніна.

6. Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына — гэта словы…

а) амонімы;

б) паронімы;

в) сінонімы.

7. Князёўна, унучка Усяслава Чарадзея, настаўніца, асветніца, перапісчыца — гэта...

а) Рагнеда;

б) Еўфрасіння Полацкая;

в) Анастасія.

8. «Ресница» па-беларуску гэта…

а) вейка;

б) павека;

в) мігаўка.

9. Якія дрэвы з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» «пад белым пухам чуць заметны; яны так мілы, так прыветны, бы тыя красачкі-дзяўчаткі, надзеўшы гожыя апраткі»?

а) бярозы;

б) яліны;

в) яблыні.

10. У якім горадзе ёсць помнік беларускай літары «Ў»?

а) Нясвіж;                 

б) Полацк;                     

в) Тураў.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter