Готовится энциклопедия, посвященная Владимиру Короткевичу

Кніжныя скарбы

Летась аматараў беларускай літаратуры вельмі парадавала персанальная энцыклапедыя “Янка Купала”, падрыхтаваная выдавецтвам “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта. Выданне прадстаўляе сабой вялікі ілюстраваны трохтомнік, над якім у агульнай складанасці працавалі больш за тысячу даследчыкаў, літаратуразнаўцаў і супрацоўнікаў выдавецтва. У энцыклапедыі аналізуюцца ўсе творы Янкі Купалы, апісваюцца ўмовы іх падрыхтоўкі, распавядаецца аб краінах і гарадах, якія наведаў паэт, і гэтак далей. Карацей кажучы — жыццё і творчасць Янкі Купалы ад “А” да “Я”.

Фота Віталія Піваварчыка

— Такога маштабнага праекта, які быў бы прысвечаны адной асобе, у гісторыі нашага кнігавыдавецтва яшчэ не было. І гэта толькі пачатак нашай работы па стварэнні персанальных энцыклапедый, — распавёў дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч. — Сёлета працягнем серыю кнігай пра Уладзіміра Караткевіча, якога актыўна чытаюць нашы суайчыннікі, асабліва моладзь.

Запланаваны ў выдавецтве і шэраг іншых цікавых праектаў. Ужо на XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая пройдзе 6—10 лютага, выдавецтва прэзентуе кнігу, прысвечаную Навагрудскаму гета. Яна працягне серыю “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці”, прысвечаную трагічным падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі нашай краіны ў 40-х гадах мінулага стагоддзя. Пакуль выпушчана два выданні — пра Хатынь і Трасцянец. У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў збіраюцца выдаць таксама ілюстраваныя энцыклапедыі, прысвечаныя спаленым вёскам Беларусі і партызанскаму руху на тэрыторыі нашай краіны. Акрамя таго, запланаваны выданні да 1000-годдзя Брэста, II Еўрапейскіх гульняў і іншых знакавых падзей.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter