Кнігі таксама лечаць

Яны адкрылі невялікі перасоўны пункт з кнігамі і перыядычнымі выданнямі ў новай раённай бальніцы.

АРЫГІНАЛЬНЫ спосаб павялічыць чытацкую аўдыторыю прыдумалі супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі Шаркаўшчыны

Яны адкрылі невялікі перасоўны пункт з кнігамі і перыядычнымі выданнямі ў новай раённай бальніцы.

У ім кнігі — на любы густ: і  дэтэктывы,  і   жаночыя раманы, і  літаратура для дзяцей, шмат перыёдыкі. Абслугоўваюць    міні-біб-

ліятэку Раіса Гракава і яе маладая памочніца Таццяна Брандзіна.

— Усяго ў нас тут каля паўтысячы экзэмпляраў кніг, — тлумачыць Гракава.—Адзін раз на тыдзень іх абнаўляем, выконваючы заказы чытачоў.

— І бяруць кнігі? — цікаўлюся.

— Яшчэ як! У бальніцы чытаюць усе — і малыя, і пажылыя, і  начальства. Вось у мяне запісана ўжо 367 чалавек.

— А як з тымі, што не могуць хадзіць? Напрыклад, з хірургічнага аддзялення?

— Ім самі прыносім літаратуру. Сітуацыі бываюць розныя. Адна бабуля жаліцца: «Ай, дзетачкі, я б і пачытала з ахвотаю, ды акуляраў няма!» Такім ці самі пачытаем, ці суседзі па палаце. Знаходзілася на лячэнні неяк Ара Шпак, вельмі дружалюбная жанчына. То яна і ў голас чытала кнігі, і пераказ іх рабіла. Мы нават конкурс у адной палаце арганізавалі. Я  ўжо ведаю, куды можна зайсці, куды — нельга. Медперсанал нам актыўна дапамагае, бо прыкмецілі, што кніга, як і лекі, спрыяюць выздараўленню, дапамагаюць хворым пазбаўляцца ад цяжкіх думак.

— Не ведаю, як бы я тут без кніг была? Толькі б ляжала і думала пра сваю хваробу, — прызнаецца пацыентка бальніцы Яўгенія Дылевіч. — Ад сябе асабіста і ад усёй нашай палаты выказваю шчырую ўдзячнасць дзяўчатам нашай бальнічнай бібліятэчкі.

А  пачыналася ўсё так. Дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы  Шаркаўшчынскага раёна  Валянціна Касевіч і  яе супрацоўніца  Раіса Гракава пайшлі да галоўнага ўрача Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслава Стомы з прапановай адкрыць у новай бальніцы    невялікую   біб-

ліятэку для хворых. Той, чалавек разумны, адразу падтрымаў гэту ініцыятыву.

Пасля выхаду з бальніцы яе пацыенты становяцца пастаяннымі актыўнымі чытачамі цэнтральнай бібліятэкі гарадскога пасёлка ці сельскіх.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter