Вальсуючыя БТР, найноўшыя «Кайманы» i звышлёгкiя верталёты — чым яшчэ здзiвяць наведвальнiкаў выставы MILEX-2017

Клубны пiнжак у стылi мiлiтары

Удзел у міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якая сёння адчыняе дзверы ў Мінску, пацвердзілі афіцыйныя дэлегацыі з Расіі, Кітая, Азербайджана, Бангладэш, Егіпта, Кыргызстана, Нігерыі і іншых краін. Увогуле ж чакаецца, што зброевы фэст наведаюць 55 афіцыйных дэлегацый з 27 дзяржаў. 

Бронеаўтамабіль «Волат» створаны на заводзе калёсных цягачоў

MILEX-2017 — адначасова і агляд апошніх навінак, распрацовак у ваеннай сферы, пазнаёміцца з якімі прыязджаюць прадстаўнікі многіх краін, і пляцоўка для стратэгічных перамоў. Арганізатары выставы абяцаюць прадставіць сістэмы ППА малога і сярэдняга радыуса дзеяння, высокатэхналагічнае абсталяванне і сістэмы, бое-прыпасы і спецхімію, аўтамабілі і цягачы, авіяцыю і ракетна-касмічныя комплексы, ваеннае абмундзіраванне. 

На базе шасі МАЗ можна ўстанавіць шэраг спецыялізаванага ваеннага абсталявання

— Нашай краіне ёсць чым здзівіць гасцей! — кажа Юрый Якубовіч, прадстаўнік прэс-службы выставы MILEX-2017. — Нашы прадпрыемствы прадставяць больш за 300 натурных і макетных узораў узбраення і спецыяльнай тэхнікі, трэцяя частка якіх — інавацыйныя. Сярод іх мабільны браніраваны транспартны сродак (МБТС) «Кайман», бронеаўтамабіль МЗКТ 490 100 (V-1), а таксама мадэрнізаваная баявая машына 9А33-1Б, што ўваходзіць у склад зенітна-ракетнага комплексу «Аса». Убачаць наведвальнікі выставы і знакамітую рэактыўную сістэму залпавага агню «Паланэз», якая прынята на ўзбраенне ў арміі Беларусі, камплект салдата будучыні, вінтоўку для палявання на дронаў «Навальніца-Р», найноўшы мадэрнізаваны танк Т-72БМ1. Можна будзе пазнаёміцца з маштабнай мадэллю мабільнай лічбавай трохкаардынатнай радыёлакацыйнай станцыі «Усход 3D», якая здольная распазнаць нават самалёты тэхналогіі «стэлс». КБ «Дысплей» пакажа панэльныя ЭВМ, прызначаныя для апрацоўкі, захоўвання і адлюстравання інфармацыі ў складаных умовах эксплуатацыі. 

Многія штацкія цікавяцца брутальнай ваеннай тэхнікай

А дзясятай гадзіне на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1 пачынаецца сапраўднае шоу: вальс у выкананні БТР-80, паказальныя выступленні, рэканструкцыя бою, падрыхтаваная спецназам пры падтрымцы лётчыкаў 50-й змешанай авіяцыйнай базы — дэсантаванне байцоў на найноўшым верталёце МІ-8МТВ-5, прычым на невялікай вышыні. 

Для аматараў гісторыі падрыхтавалі спецыяльную экспазіцыю ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. У складзе яе танкі ІС-2, ІС-3, КВ-1, БТ-7, Т-34-85 і Т-34-76, самаходныя ўстаноўкі СУ-100-10 і ІСУ-152, легендарная «Кацюша»,  76-мм гармата ЗІС-3 и 43-мм процітанкавая пушка.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter