Клубны напрамак

На заводзе «Бабруйскунi­версал» нядаўна адкрылi клуб. Ды гэта сапраўдны цэнтр культурнага адпачынку, бо столькi пакояў для заняткаў у разнастайных гуртках, глядзельная зала на 250 месцаў. А якi вонкавы выгляд — залюбавацца! Усё зрабiлi з густам, уменнем...

Успамiнаецца, як у вёсцы Багушоўка Бабруйскага раёна спрабавалi закрыць клуб i выкарыстаць памяшканне пад нешта iншае. Як узнялiся мясцовыя жыхары, выходзiлi i на раён, i ў вышэйстаячыя арганiзацыi — куды толькi не звярталiся: « А як мы без ачага культуры? Гэта наш другi дом, дзе i спяём, i станцуем, адзiн аднаму парадуемся!» 

Некаторыя кiраўнiкi гарадскiх прадпрыемстваў паспяшалiся «спiхнуць» культустановы iншаму ўласнiку: «Яны нам не патрэбныя...» Недальнабачная палiтыка, бо клуб — вытворчасць асобага роду, якая выпрацоўвае iнтэлект, духоўнасць, культуру. Без яго не абысцiся. I хто гэтага не разумее, той шмат у чым страчвае. 

А вось на заводзе «Бабруйскунi­версал» нядаўна адкрылi клуб. Ды гэта сапраўдны цэнтр культурнага адпачынку, бо столькi пакояў для заняткаў у разнастайных гуртках, глядзельная зала на 250 месцаў. А якi вонкавы выгляд — залюбавацца! Усё зрабiлi з густам, уменнем. Яшчэ i памяшканне, якое мела гiста­рычнае значэнне, выратавалi. Праўда, нямала i сродкаў давялося ўкласцi. 

— Аднак затраты, — перакананы вопытны кiраўнiк «Бабруйск­унiверсала» Ула­дзiмiр Аўчыннiк, — акупяцца добрым настроем працаўнi­коў, iх маральным, духоўным узбагачэннем, тым, што чалавек дасць большую аддачу на вытворчасцi. Ды i ўвогуле, дзе сабрацца, каб правесцi сход, ушанаваць перадавiкоў, па якой iншай патрэбе? Таму доўга i не раздум­валi, калi нам прапанавалi памяшканне пад культустанову. Прыкi­нулi, што i як будзем рабiць, вызна­чылiся з тэрмiнамi. Па-магчымасцi iх скарачалi. Тут хапiла клопатаў i будаўнiкам, i майму намеснiку па iдэала­гiчнай рабоце Вiктару Засямкову, якi, як кажуць, не вылазiў з аб’екта, i ўсiм нам. Рабiлi так, каб i самiм прыемна было зайсцi ў культустанову, i iншым паказаць. Тым больш думаем паставiць яе на рэйкi самаакупаемасцi. А чаму б i не? Важна тое, што побач наш заводскi iнтэрнат, школа — прыток наведваль­нiкаў будзе. 

Правiльна разважае кiраў­нiк: людзi сёння хочуць самавыяўлення, бачыць прыгожае. Ды i ля тэле­вiзара — гэта адно, а чалавечыя зносiны — зусiм iншае. Асаблiва для пажылых людзей, каля якiх i моладзь будзе трымацца. З танцамi, спевамi, разнастайнай гуртковай работай. Важна захапiцца iдэяй. А тым больш на прадпрыемстве падабраны дырэктар клуба, мастацкi кiраўнiк. У гэтым сэнсе праблемы няма, застаецца падмацаваць планы канкрэтнай змястоўнай работай, якая б мела гучанне i прыцягвала да заняткаў мастацкай самадзейнасцю ўсё болей людзей. 

Цудоўны Дом культуры ўведзены ў строй у вёсцы Гарохаўка. Тут умяшчальная зала, якая можа адначасова прыняць да трохсот чалавек, бiблiятэка, фiлiял музычнай школы, трэнажорны зал. Словам, усё па-сучаснаму: працуюць вакальныя групы, гурток танцаў, спеваў, дыскатэка, праводзяцца запамiналь­ныя мерапрыемствы. Дзякуючы намаганням дырэктара Валерыя Васiлеўскага, добраўпарадкавана тэрыторыя вакол Дома культуры. А нядаўна тут змайстра­валi iмпра­вiзаваны калодзеж, над якiм высiцца бусел, хай ён прыво­дзiць i дзетак, i дарослых у культустанову i знаходзiць iм занятак па душы! 

Гаворачы пра клубныя ўстановы, не магу не сказаць пра энтузiястаў гэтай справы. I першы, каго хацелася б назваць, — гэта дырэктар гарадскога Палаца мастацтваў (установа яшчэ нядаўна належала ВА «Белшына») Мiкалай Галоўкiн. Ён ужо амаль два дзесяткi гадоў узначальвае названую ўстанову. I за гэты час праведзена столькi розных вечарын, запамiнальных мерапрыемстваў, што ўсе не злiчыць. Поўнiцца культустанова гала­самi i днём, i вечарам, працуюць дзесяткi гурткоў мастацкай самадзейнасцi. Менавiта яны далi шлях на вялiкую сцэну ўзорнаму калектыву  «Шына-най», народнаму ансамблю танца «Юнацтва», многiм iншым, якiх добра ведаюць не толькi ў Бабруйску, але i далёка за яго межамi. А трэба ж спланаваць работу, бачыць, што сёння i заўтра. У Мiкалая Аляксандравiча якраз талент глядзець далёка наперад, усё як мае быць арганi­зоўваць. Кiраўнiк жыве культустановай, а яна iм — тут узаемапрыцягненне. 

Цi вось мастацкi кiраўнiк Дома культуры СВК «Гiгант», што на маёй радзiме, Ганна Зубрыкава. Памятаю, яшчэ хлапчанём прыходзiў у культ­установу, Ганна Фёдараўна ёю кiравала, i ўжо не адно дзесяцiгоддзе прайшло, а яна — на сваiм пасту. Ну дык жа i энтузiяст! Ля яе спяеш i станцуеш! Сотнi вяскоўцаў далучыла да заняткаў самадзейнасцю, яна — талена­вi­ты арганiзатар, яшчэ i адмысловы выканаўца. Магла б стаць вядомай артысткай. Аднак засталася на радзiме культуру ўзнiмаць, кавалер ордэна «Знак Пашаны», якi ўручылi яшчэ ў са­вецкi час. Ганна Балыка, дык тая i ўвогуле паўстагоддзя адпрацавала бiблiятэкарам у Доме культуры, таксама актыўная ўдзель­нiца мастацкай самадзей­насцi. I адна, i другая — вiзiтная картка культа­свет­нiцкай работы «Гiганта», усяго раёна. Прыемна з такiмi мець справу! 

Дык цi патрэбен сёння клуб? Дзвюх думак не можа быць: вядома, патрэбен, проста неабходна ўсвядо­мiць ягоную важнасць, пракласцi сюды дарожку i не забываць. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter