Минск
-2 oC
USD: 2.12
EUR: 2.35

Мобильная версия и усовершенствованный функционал: что нового появится на госпортале рейтинговой оценки качества услуг

Клiкну — а ў адказ дабрыня

Мабільную версію хутка дапрацуюць.
Амаль год як партал рэйтынгавай ацэнкі якасці паслуг запрацаваў у нашай краіне. Дата, мабыць, i невялікая, але важная. Зараз заканчваецца пробны перыяд работы сэрвісу, i яго рыхтуюць да новага этапу – для пастаяннай эксплуатацыі. У сувязі з гэтым нядаўна прынята пастанова Урада № 765, якой зацверджана Палажэнне аб партале рэйтынгавай ацэнкі. Што гэта за партал i як ён бу­дзе працаваць далей, даведвалася карэспандэнт «Р».

Ад адзінкі да пяцёркі

Як выказаць сваё «фу» паліклі­ніцы, у якой вам нахамілі, ці падзякаваць камунальніку, які хутка вырашыў праблему з дамафонам? Не проста на словах і не з дапамогай афіцыйнага лiста, над напiсаннем якога яшчэ трэба папрацаваць. Карыстальнікі партала рэйтынгавай ацэнкі амаль год выстаўляюць адзнакі арганіза­цыям. Пачынаючы з адзінкі, якая трактуецца як «непрымальна», і заканчваючы пяцёркай, што азначае «выдатна». За гэты час 3127 адзнак выставілі карыстальнікі зарэгістраваным арганізацыям. Дарэчы, іх на партале ўжо 10 676. Самымі актыўнымі аказаліся мінчане і жыхары вобласці. Яны паставілі 1170 адзнак. Вось і я вырашыла не адставаць і аддзякаваць за хуткую і якасную дапамогу аднаму з медцэнтраў горада. 

Заходжу на сайт качество-услуг.бел. Гляджу рэйтынг аргані­зацыі, у якой я атрымала якасную медыцынскую дапамогу, – 100 працэнтаў (пяцёрка). Нядрэнна! Дарэчы, убачыць адзнакі карыстальнікаў можа і госць сайта. Для гэтага не трэба аўтарызоўвацца. Але я ўсё ж рэкамендую ўвесці лагін і пароль у раздзеле «рэгістрацыя». Гэта трэба, каб выставіць адзнаку. У адваротным выпадку нічога не атрымаецца. 

Клiкаю па іконцы «ахова здароўя». У гэтай катэгорыі зарэ­гістравана 658 арга­ні­зацый. Выбі­раю «медыцынскае абслугоў­ванне». Магу пагартаць стужку з назвамі бальніц, паліклінік і цэнтраў, але гэта не вельмі зручна, ды і доўга. Таму абіраю лягчэйшы шлях: уводжу назву ў пашуковы радок.

Націскаю «ацаніць». Мне прапаноўваюць чатыры пункты: «прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры», «даступнасць інфар­мацыі аб парадку атрымання паслугі або ажыццяўлення адміні­стра­цыйнай працэдуры», «прытрымлі­ванне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі або ажыццяўлення адміністра­цыйнай працэдуры», «ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў». Дарэчы, на партале арганізацыі можа быць пашыраны спіс ацэначных крытэрыяў. Але пры падліку агульнага рэйтынгу яны не ўлічваюцца. Так, пры ацэнцы і параўнанні арганізацый усе прыведзены да адной роўніцы. Пасля выстаўлення балаў пад кожным з крытэрыяў з’яўляюцца дзве лініі: жоўтага і сіняга колеру. Першая – сярэдняя адзнака ўсіх карыстальнікаў, другая – выстаўленая мной.

Партал прапануе ацаніць амаль усе сферы жыццядзейнасці.

На «рамонт» не закрываем

Зараз партал дапрацоўваюць з улікам практыкі яго выкарыстання, уводзяць розныя «карыснасці». Але на «рамонт» закрываць яго не будуць. Карыстальнікі бесперабойна могуць ацэньваць якасць паслуг арга­ні­зацый ці дзяржорганаў.


– У кастрычніку мы запусцілі мабільную вер­сію партала, каб карыстальнікі маглі паставіць адзнаку адразу праз мабільны тэлефон. Інтэрнэт-старонка даступная па адрасе м.качество-услуг.бел. Да канца года дапрацуем сайт партала, у тым ліку і мабільную версію. Напрыклад, пошук арганізацый у спецыяльным радку стане больш простым. Сістэма будзе дапамагаць грамадзянам знаходзіць арганізацыю, нават калі яны напішуць не поўную назву, а скарочаную. Мы інтэгрыруем наш партал з адзіным дзяржаўным рэестрам юрыдычных асоб і ІП. Там ёсць афіцыйныя назвы арганізацый, – патлумачыў кансультант упраў­лення каарды­нацыі галіновых праектаў інфарматызацыі Мінсувязі і інфарма­тызацыі Аляксандр Макаранка.

Больш зручным стане і ілю­стра­ванне інфаграфікі. Праў­да, пера­ўтварэнні будуць больш актуальнымі для арганізацый, чым для тых, хто ацэньвае. Графікі можна выкарыс­тоўваць для падрыхтоўкі зводнай інфармацыі аб дзейнасці зарэгістраваных на партале дзяржорганаў і аргані­зацый.

Нашто ацэньваць? На нізкія балы хто-небудзь будзе рэагаваць? Так. Выстаўленыя адзінкі ўстановы абавязаны ўлічваць пры карэкціроўцы сваёй працы для паляпшэння якасці абслугоўвання насельніцтва. Гэта зазначана ў прэзiдэнцкай Дырэктыве № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэн­ні якасці забеспячэння жыцця­дзейнасці насельніцтва».

– Адзнакі, якія атрымалі аргані­зацыі за год, будуць праана­лізаваны і на іх аснове пабудаваны рэйтынг арганізацый у разрэзе ўсіх сфер жыццядзейнасці. Гэтую інфармацыю мы накіруем у Савет Міністраў як звесткі аб сітуацыі ў сферы абслугоўвання насельніцтва ў краіне, – прыводзіць прыклад, як адзнакі карыстальнікаў партала могуць паўплываць на сітуацыю, Аляксандр Макаранка.

Збольшага ў зарэгістраваных на партале арганізацый неблагія рэйтынгі.

Як зразумець, што рэйтынг складзены з адзнак рэальных наведвальнікаў, а не супрацоўнікаў арганізацыі?

– Аператар партала праводзіць маніторынг актыўнасці карыс­тальнікаў. Кожны можа ацаніць любую ўстанову з зарэгістраваных у сэрвісе. Пры гэтым карыс­тальніку нельга паставіць балы пэўнай арганізацыі больш за адзін раз у суткі, – удакладнілі ў міністэрстве.

Унесці сваю пасільную лепту ва ўдасканаленне партала можа кожны. Для гэтага існуе форма зваротнай сувязі. У левым ніжнім вугле выдзелены прамавугольнік з адпаведным надпісам.

tychko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Фото: Алексей МАТЮШ
Загрузка...