Зараз сняданак у школе можна выбраць з дома разам з бацькамi.
— Вучні ці бацькі змогуць заказаць стравы з меню школьнай сталовай пры дапамозе мабільнай праграмы. Гэта дазволіць бацькам кантраляваць працэс харчавання, — так нам прарэкламавалі ноу-хау ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама. — Акрамя гэтага, не трэба будзе аплачваць абраны абед наяўнымі грошамі. Нашы распрацоўшчыкі таксама ўкараняюць падобную сістэму ў школах Мінска. Пакуль эксперымент праходзіць у тэставым рэжыме, таму назіраюцца некаторыя збоі ў працы.
У мінулым годзе ў Гродна школьнікам прапанавалі самім прыняць удзел у стварэнні меню для школьных сталовых. У чатырох школах вучні розных узростаў разам з тэхнолагамі працавалі над выбарам страў для абедаў. Яны павінны былі стаць не толькі смачнымі, але і карыснымі. Эксперымент прайшоў на ўра. Меркаванне дзяцей каштоўнае перш за ўсё тым, што не даводзіцца штогод выкідваць тоны ежы, якую школьнікі не любяць.
Таццяна Евгеньева