Клер Дэні прадставіць сваю рэтраспектыву

2–7 ЛІСТАПАДА ў кінатэатры «Перамога» пройдзе рэтраспектыва французскага рэжысёра Клер Дэні. У яе ўвойдуць 9 фільмаў: «Пляваць на смерць» (1989), «Не магу заснуць» (1994), «Добрая работа» (1999), «Што ні дзень, то непрыемнасці» (2001), «Няпрошаны госць» (2004), «Да Матыльды» (2005), «35 чарак рому» (2008), «Белы матэрыял» (2009), «Слаўныя ўблюдкі» (2013).

Яна — адна з самых яскравых прадстаўніц сучаснага аўтарскага французскага кіно

2–7 ЛІСТАПАДА ў кінатэатры «Перамога» пройдзе рэтраспектыва французскага рэжысёра Клер Дэні. У яе ўвойдуць 9 фільмаў: «Пляваць на смерць» (1989), «Не магу заснуць» (1994), «Добрая работа» (1999), «Што ні дзень, то непрыемнасці» (2001), «Няпрошаны госць» (2004), «Да Матыльды» (2005), «35 чарак рому» (2008), «Белы матэрыял» (2009), «Слаўныя ўблюдкі» (2013).

2 лістапада два рэтраспектыўныя фільмы («Пляваць на смерць» і «35 чарак рому») прадставіць сама Клер Дэні, а таксама 4 лістапада — карціны «Няпрошаны госць» і «Не магу заснуць». 3 лістапада ў кінатэатры «Цэнтральны» Клер Дэні прэзентуе свой апошні фільм «Слаўныя ўблюдкі» і адкажа на пытанні гледачоў пасля прагляду. Гэты паказ стане прэм’ерным не толькі для Беларусі, але і для ўсіх краін СНД. Між іншым, стужка 2013 года «Слаўныя ўблюдкі» ўдзельнічала ў праграме «Асаблівы погляд» 66-га Канскага кінафестывалю. Як і іншыя фільмы рэжысёра, ён закранае тэмы здрадніцтва, кахання і нянавісці, гвалту… Кіно Клер Дэні бескампраміснае і нярэдка скандальнае.

Падрыхтавала Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter