«Беларусь 3» приглашает на вечера с симфоническим оркестром, а «Беларусь 1» предлагает посмотреть дневники проекта «X-Фактор в Беларуси»

Класiкi i сучаснiкi

Восеньскiя вечары 25 i 26 верасня самая культурная кнопка айчыннай тэлепрасторы прапануе правесцi з сiмфанiчным аркестрам Белтэлерадыёкампанii. Прэм’ерны цыкл тэлеканцэртаў пазнаёмiць гледачоў i аматараў айчыннай музыкi з рэдкiмi i малавядомымi творамi беларускiх аўтараў. Тэлеканал «Беларусь 1», у сваю чаргу, запрашае гледачоў далучыцца да праекта «Х-Factor у Беларусi». У суботу i нядзелю ў эфiр выйдуць першыя вялiкiя выпускi тэматычных дзённiкаў прэм’ернага музычнага (i доўгачаканага!) шоу.

У шоу «Х-Factor у Беларусi» настаўнiкi будуць ацэньваць у першую чаргу энергiю, эмоцыi i харызму ўдзельнiкаў.
sb.by

Мелодыi стагоддзяў

Улетку сацыякультурны тэлеканал сумесна з сiмфанiчным аркестрам медыяхолдынга пад кiраваннем галоўнага дырыжора Аляксандра Высоцкага распачаў запiс цыкла тэматычных канцэртных праграм, прысвечаных гiсторыi беларускага акадэмiчнага музычнага мастацтва. Кожны канцэрт разглядае пэўны перыяд гiсторыi айчыннай музыкi i прэзентуе творчасць яго галоўных прадстаўнiкоў.

Некаторыя з твораў ужо даўно сышлi з фiларманiчных сцэн, iншыя доўгi час лiчылiся згубленымi. Дарэчы, сабраць у адзiны цыкл разнастайную музычную спадчыну беларускiх кампазiтараў дапамаглi запрошаныя кансультанты, расказвае дырэктар тэлеканала «Беларусь 3» Наталля Марынава. 

— Такiм чынам, ужо 25 верасня ў 19:30 у канцэртнай праграме «Беларускiя вытокi» музыканты медыяхолдынга выканаюць рэдкiя творы кампазiтараў XIX стагоддзя: Караля Ельскага, Язэпа Казлоўскага, Напалеона Орды, Станiслава Манюшкi ды iншых.

Тэмай вечара 26 верасня стане гiсторыя беларускай тэатральнай музыкi i яе аўтараў, сярод якiх Ян Давiд Голанд, Станiслаў Манюшка, Анатоль Багатыроў, Яўген Глебаў, Вячаслаў Кузняцоў, Галiна Гарэлава, Генрых Вагнер, Уладзiмiр Солтан, Сяргей Картэс i iншыя. Пачатак праграмы «Чатыры стагоддзi» — у 19:25 на «Беларусь 3».

Фактар поспеху 

Падрыхтоўка найбуйнейшай эфiрнай падзеi тэлесезона 2021/2022 ужо на фiнiшнай прамой. Праз некалькi тыдняў Белтэлерадыёкампанiя прадставiць гледачам першы сезон папулярнай брытанскай музычнай франшызы. Канкурсанты (а гэта каля 300 самых яркiх i таленавiтых артыстаў з усiх куткоў краiны) падзялiлiся са здымачнай групай праекта сваiмi асабiстымi гiсторыямi i сустрэлiся з зорнымi настаўнiкамi: заслужаным артыстам Беларусi Русланам Аляхно, папулярнай спявачкай i блогерам Вольгай Бузавай, музычным крытыкам Сяргеем Саседавым i рэперам Сяргеем Пархоменкам (Сярогам). Тыя з музыкантаў, хто пачуў «так» у адказ на свае выступленнi, прайшлi iнтэнсiўную i разнастайную падрыхтоўку ў так званым трэнiровачным лагеры праекта ў Раўбiчах, дзе выконвалi творчыя заданнi на выбыванне. Згодна з правiламi праекта да фiналу дойдуць толькi 12 чалавек. Хто з маладых артыстаў стане першым пераможцам «Х-Factor у Беларусi», будзе вядома ў снежнi.

У якасцi музычнага прадзюсара Белтэлерадыёкампанiя запрасiла ў праект Мiкалая Сосiна: у яго вялiкi вопыт, ён правёў сем сезонаў «Х-Factor» ва Украiне. 

— Калi параўноўваць з Украiнай, магу сказаць, што ў Беларусi вельмi таленавiтыя людзi, iх вельмi многа. I я прагназую, што на наступны год, пасля гэтага першага шоу, удзельнiкаў будзе значна больш, у тым лiку тых, у каго ёсць музычная адукацыя, — падсумоўвае прадзюсар.

Дарэчы, перамагчы ў праекце можа не прафесiйны вакалiст, а, напрыклад, хатняя гаспадыня, для якой музыка — проста хобi, яшчэ раз звяртае ўвагу Мiкалай Сосiн:

— Усё ж «Х-Factor» — гэта тэлешоу, а не конкурс на «Славянскiм базары», дзе ад выканаўцаў патрабуюцца адмысловыя вакальныя ўменнi. Тут мы ацэньваем у першую чаргу энэргiю, эмоцыi, тое, як удзельнiк разумее песню, ну i яго асабiстую харызму, вядома. Спяваць усе, безумоўна, павiнны добра, але i ўвесь пералiчаны набор абавязковы.

Ну а пра тое, што засталося за кадрам насычаных здымак першага беларускага шоу такога маштабу, раскажуць адмысловыя тэледзённiкi. Паглядзець iх можна будзе ў эфiры «Беларусь 1». Першыя два спецвыпускi чакаюць гледачоў 25 i 26 верасня ў 20:25.
Нагадаем, прэм’ера шоу-праекта «X-Factor у Беларусi» адбудзецца 9 кастрычнiка на галоўным тэлеканале краiны. Падрабязнасцi — у афiцыйным акаўнце ў Instagram @xfactorbelarus, на YouTube-канале «XFactorBelarus» i ў iншых сацыяльных сетках
leonovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter