«Спящую красавицу» на льду увидят минчане и гости столицы

Класіка на каньках

Цікавае тэатральнае шоу з маляўнічымі касцюмамі і яркай харэаграфіяй прадставяць 31 студзеня на сцэне Палаца спорту артысты Дзяржаўнага балета на лёдзе Санкт-Пецярбурга. Пастаноўка паспела заваяваць увесь свет дзякуючы ўнікальнай сумесі танца, тэатра і фігурнага катання. Яе бачылі гледачы ЗША, Канады, Нідэрландаў, Германіі, КНР, Грэцыі, Партугаліі, Іспаніі і многіх іншых краін.

sportpalace.by

Дзяржаўны балет на лёдзе Санкт-Пецярбурга быў заснаваны ў 1967 годзе выдатным рускім харэографам Канстанцінам Баярскім. З 1980 года балетам кіруе былы саліст Марыінскага тэатра заслужаны артыст Расіі Канстанцін Рассадзін. У рэпертуары тэатра вядомыя балеты «Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера», «Папялушка» і іншыя. Танцуюць у трупе прафесійныя фігурысты найвышэйшага ўзроўню, якія выконваюць не толькі традыцыйныя балетныя па, але і акселі, і тулупы. Што важна, кожны з іх з’яўляецца таленавітым акцёрам. Гэта і адрознівае спектаклі Дзяржаўнага балета на лёдзе Санкт-Пецярбурга ад шматлікіх лядовых шоу.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter