На «Январские музыкальные вечера» в Брест приедут исполнители из десяти стран

Класіка ў модзе

Цудоўным падарункам для аматараў высокага мастацтва ў калядныя святы стане XXXII Міжнародны фестываль класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары». У Брэсце з 9 па 12 студзеня адбудуцца чатыры вялікія музычныя вечары і два дзённыя канцэрты, на якіх прагучаць шэдэўры рускай, беларускай і заходнееўрапейскай музыкі. У праграмах возьмуць удзел выканаўцы з дзесяці краін: Беларусі, Германіі, Грузіі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Кітая, Нідэрландаў.

anews.com

Адкрыюць фестываль зорка ўкраінскай оперы Тарас Штонда і камерны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Штонда выканае некалькі вядомых рамансаў і ўкраінскіх народных песень. У суправаджэнні камернага аркестра БДАМ выступіць загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна дацэнт Уладзімір Дулаў. Прагучыць дывертысмент Міхаіла Глінкі на тэмы з оперы «Самнамбула» Вінчэнца Беліні.

Яркім абяцае стаць вечар-закрыццё фестывалю. Як паведамляе БЕЛТА, у першым аддзяленні выступіць лаўрэат міжнародных фестываляў і конкурсаў камерны хор Гомельскай абласной філармоніі. У другім аддзяленні на брэсцкую сцэну выйдуць саліст Балтыморскага опернага хору, лірыка-драматычны барытон Альберт Нідэль (ЗША) і музыканты Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава. На вечары выступіць таксама трыа музыкантаў, у якім партыю фартэпіяна выканае кампазітар, піяніст-віртуоз з Польшчы Канстанцін Віленскі, кантрабаса — беларускі музыка Вячаслаў Пляско, ударных інструментаў — дырэктар Брэсцкага музычнага каледжа Алег Роўда.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter