Музыкальный фестиваль “Званы Сафіі” в этом году будет посвящен 35-летию полоцкого органа

Класіка і не толькі

Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» прой­дзе з 18 кастрычніка па 8 лістапада пад знакам двух юбілеяў. Па-першае, сёлета спаўняецца 35 гадоў аргану Сафійскага сабора. А па-другое, сам фестываль арганнай музыкі праходзіць ужо 25-ы раз.

polotsk-museum.by

Першы ў юбілейнай фестывальнай праграме — канцэрт вядомага маскоўскага арганіста і кампазітара лаўрэата міжнароднага конкурсу Аляксея Шмітава. 18 кастрычніка ў яго выкананні прагучыць музыка нямецкага барока, рамантычная арганная сімфонія Відора і духоўныя п'есы самога маэстра. Выступленне расійскага музыканта стане ўверцюрай да фестывалю.

Афіцыйнае адкрыццё музычнага свята, паведамляе polotsk.museum.by, запланавана на 25 кастрычніка. У гэты дзень адбудзецца вялікі канцэрт да 335-годдзя з дня нараджэння Георга Фрыдрыха Гендэля. Музыку вялікага кампазітара выканаюць у суправаджэнні камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр» арганістка Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая, скрыпачка Вікторыя Бабенка і ўладальніца чароўнага сапрана Тамара Рэмез.

Музычны вечар 1 лістапада будзе прысвечаны памяці беларускага кампазітара Ганны Кароткінай. Канцэрт арганнай і вакальнай музыкі адбудзецца 5 лістапада. У выкананні Камернага хору Гомельскай філармоніі, камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр» і Ксеніі Пагарэлай прагучаць шэдэўры барока. Фіналам фестывалю стане канцэрт арганнай музыкі 8 лістапада. Ён адкрые новыя імёны і злучыць класіку з народнымі традыцыямі. У гэты вечар вучаніца Ксеніі Пагарэлай арганістка Кацярына Іванова выканае музыку Баха, Відора, В'ерна, а сама Ксенія Максімаўна выступіць з Глебам Якушавым, які сыграе на армянскім музычным інструменце пад назвай «дудук». Незвычайнае спалучэнне тэмбраў аргана і дудука створыць дзіўную атмасферу пад скляпеннямі сабора, абяцаюць арганізатары фестывалю.

mila@sb.by

«Званы Сафіі» сёлета будуць гучаць у гонар 35-годдзя полацкага аргана.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter