Угоститься улитками и принять участие в квесте контрабандистов приглашает Несвиж

Кірмаш са стогадовымі традыцыямі

Сёння, калі гандлёвыя пункты завалены таннымі кітайскімі таварамі, асабліва хочацца нечага самабытнага і адметнага, каб адчувалася рука майстра, а ў кожнага прадмета была свая гісторыя. На традыцыйным восеньскім Гранд кірмашы ў Палацавым ансамблі Радзівілаў у Нясвіжы іншага і не прапаноўваюць. Прычым тут не проста гандлююць — весяляцца, спяваюць, танцуюць, прымаюць удзел у розных забавах. Карацей кажучы, робяць усё тое, што і сто гадоў таму на традыцыйных беларускіх кірмашах. Праект Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» і MuzzicDom якраз пераносіць наведвальнікаў у 20—30-я гады мінулага стагоддзя.

niasvizh.by

Сёлета Гранд кірмаш пройдзе 14—15 верасня. Госці ­змогуць пазнаёміцца з гаспадаром палаца князем Альбрэхтам Радзівілам і яго дачкой Альжбетай, зрабіць здымак на памяць у атмасфернай рэтра-фотазоне, прыняць удзел у майстар-класах, аўкцыёнах, гульнях і забавах. У адважных будзе магчымасць паспрабаваць сябе ў квэсце кантрабандыстаў, паслухаць якасную музыку. Шэф Гранд кірмашу Віктар Шалкевіч і яго клезмер-джаз-бэнд рыхтуюць вялікую музычную праграму. Са свята не атрымаецца сысці галоднымі — фермеры і гастраэнтузіясты прапануюць свежы хатні хлеб, сала, слімакоў, агародніну, незвычайныя марынады, духмяныя супы з гарбуза, вяленыя слівы, травяныя гарбаткі, сыры, пасцілу і іншыя пры­смакі для дарослых і дзяцей. Ды і без суве­ніраў цяжка будзе застацца. Майстры з усёй Беларусі прадставяць кераміку, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, драўляныя, тканыя і металічныя вырабы, ручное мыла і шмат усяго для побыту і дабрабыту. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter