Народная газета

Кіно з пярчынкай

Пра скандал з Вайнштэйнам здымуць фільм

фота vokrug.tv
Экранізацыяй стужкі аб сексуальных дамаганнях прадзюсара Харві Вайнштэйна да галівудскіх актрыс зоймуцца амерыканскія кінастудыі Annapurna Pictures і Plan B Entertainment, якая належыць Брэду Піту. Вайнштэйн не будзе галоўным героем апавядання. Чакаецца, што ў цэнтры сюжэта акажуцца журналісты, якія вядуць уласнае расследаванне, падобна таму, як гэта было ў нашумелай драме “У цэнтры ўвагі”, якая ўзяла ў 2016-м “Оскар”.

Нагадаем, артыкул у New York Times, напісаны ў 2017 годзе рэпарцёрамі Джодзі Кантар і Меган Твохей і ўдастоены Пулітцэраўскай прэміі, даў пачатак маштабнай акцыі пратэсту жанчын супраць сексуальнага гвалту. Каля 70 жанчын абвінавацілі Вайнштэйна ў дамаганнях і згвалтаваннях, сярод іх — Кара Дэлевінь, Леа Сейду, Ума Турман і былая жонка Брэда Піта Анджэліна Джалі. Сам прадзюсар адмаўляе той факт, што прымушаў кагосьці да сексу. Тым не менш яго зволілі з пасады генеральнага дырэктара Weinstein Co., выключылі з Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў і Гільдыі прадзюсараў ЗША.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...