Кинофестиваль «Паўночнае ззянне» познакомит онлайн с 28 фильмами

Кіно з дастаўкай

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» ўпершыню быў арганізаваны ў 2015 годзе. І з таго часу штогод знаёміць беларускіх гледачоў з найноўшымі гульнявымі і дакументальнымі фільмамі Паўночнай Еўропы і краін Балтыі. Сёлета з правядзеннем фестывалю былі пэўныя праблемы — ён пераносіўся двойчы. І вось нарэшце аб'явілі новыя даты — «Паўночнае ззянне» пройдзе з 22 па 29 кастрычніка ў анлайн-фармаце.

northernlightsff.com

Фестываль прадставіць 28 карцін, у тым ліку 15 міжнародных поўнаметражных фільмаў, 8 дакументальных стужак са Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і 5 кароткаметражак са Швецыі. Упершыню створана асобная паўнавартасная беларуская праграма з 8 стужак. Будзе магчымасць убачыць паэтычнае эсэ «Эпітафія» кінарэжысёра Віктара Аслюка, «Межы» Юлі Шатун, «Невядомы рай» Дар'і Юркевіч, «Шлях дадому» Арцёма Лобача і іншыя. Сярод беларускіх аўтараў ёсць нямала маладых і перспектыўных рэжысёраў.

Акрамя паказу фільмаў, на індустрыяльнай платформе «Паўночнага ззяння» адбудуцца 7 мерапрыемстваў — за іх трансляцыяй варта сачыць у сацыяльных сетках. Будуць падняты пытанні разумення мастацтва, яго інтэрпрэтацыі ў кіно ці жывапісе, блізкасці беларусаў з суседзямі з Паўночнай Еўропы і гэтак далей.

Фестываль «Паўночнае ззянне» пазнаёміць анлайн з 28 фільмамі.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter