Сегодня стартует глобальный кинофестиваль We Are One

Кiно для ўсiх

Мiжнародны анлайн-фестываль We Are One («Мы адзiны») пачнецца сёння на платформе YouTube i будзе адкрыты на працягу дзесяцi дзён усiм жыхарам планеты для бясплатнага прагляду. Праект iнiцыявалi найбуйнейшыя кiнафестывалi свету — Канскi, Берлiнскi i Венецыянскi. Да iх далучылiся фестывалi ў Таронта, Нью-Ёрку, Макао, Лондане, Лакарна, Сан-Себасцьяне, Сараева, Токiо, Мумбаi, Карлавых Варах i Ансi. Гэта iх адказ на сёлетнi хаос у сусветнай кiнаiндустрыi.

Фото  pixabay.com

Фестываль пакажа гульнявыя фiльмы поўнага i кароткага метра, дакументальнае кiно, музычныя карцiны, камедыi, гутаркi з майстрамi. Усе паказы абсалютна бясплатныя. Але гледачы змогуць зрабiць добраахвотныя ахвяраваннi ў падтрымку Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя i Фонду салiдарнасцi COVID-19. Арганiзатары фестывалю спадзяюцца, што iх iнiцыятыва дазволiць людзям планеты адчуць сябе адзiным цэлым.

— Мы ганарымся тым, што ўдзельнiчаем у гэтых партнёрскiх фестывальных праграмах, — перадае словы прэзiдэнта Канскага фестывалю П'ера Лескюра rg.ru. — Гэта дазволiць прыцягнуць увагу да сапраўды ўнiкальных фiльмаў i талентаў. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter