В Минске любителей арт-хауса и авторских фильмов ждет трехдневный киномарафон

Кіно без фільтраў

Міжнародны фестываль “Нефільтраванае кіно”, які пройдзе ў Мінску з 15 па 17 сакавіка, збярэ лепшыя ігравыя, дакументальныя, анімацыйныя, эксперыментальныя фільмы і карціны ў фармаце віртуальнай рэальнасці з усяго свету. У праграме стужкі з Аўстраліі, Германіі, Грэцыі, Канады, ЗША, Нідэрландаў, Францыі, Харватыі, Швецыі, Ізраіля, Індыі і іншых краін. Кожны фільм працягласцю не больш за 35 хвілін. А гэта значыць, што за кароткі прамежак часу гледачы змогуць пазнаёміцца з вялікай колькасцю цікавых работ.

Кадр з фільма “Хопіць”

Мяркуючы па назве “Нефільтраванае кіно”, форум прадугледжвае паказ фільмаў без абмежаванняў у тэмах і жанрах. Аднак, як тлумачаць аўтары праекту, фестываль не адмаўляецца цалкам ад фільтраў, але ставіць пытанне аб тым, дзе, кім і чаму яны ўсталёўваюцца. Што ж у цэнтры ўвагі рэжысёраў? Да прыкладу, дакументальны фільм “Хопіць” канадска-кенійскай вытворчасці распавядае пра старых жанчын з трушчоб Кеніі, якія ўзялі клопат пра ўласную бяспеку ў свае рукі. А шведскі ігравы фільм #ACTOR расказвае гісторыю Язмін, якая больш за ўсё на свеце хоча стаць актрысай, але працягвае прымаць няправільныя рашэнні.

У межах фестывалю запланаваны не толькі конкурсныя паказы, але і адукацыйныя мерапрыемствы: лекцыі, творчыя сустрэчы, майстар-класы, якія правядуць выкладчыкі з Чэхіі і Швецыі.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter