Интеграция БелАЭС в энергосистему страны и ввод новых объектов: на коллегии в Минэнерго обсудили дальнейшие планы развития отрасли

Кiламетры цяпла

2020 год у пяцігодцы — выніковы. У ліку ключавых мерапрыемстваў, якія неабходна завяршыць энергетыкам, — далейшая мадэрнізацыя і развіццё генерыруючых крыніц, развіццё электрасеткавай інфраструктуры, вывад з эксплуатацыі ўстарэлых аб’ектаў генерацыі, а таксама ўключэнне першага энергаблока БелАЭС і рэалізацыя мерапрыемстваў па інтэграцыі станцыi ў энергасістэму і эканоміку краіны. Пра гэта ішла размова на пашыранай калегіі Міністэрства энергетыкі.

У рамках калегіі міністр энергетыкі Віктар КАРАНКЕВІЧ і ўдзельнікі наведалі новы дыспетчарскі пункт Цэнтральнай дыспетчарскай службы РУП «Мінскэнерга».
Фота БЕЛТА

Кажучы аб уводзе ў эксплуатацыю БелАЭС, мiнiстр энергетыкi Віктар Каранкевіч нагадаў: станцыя — важны праект не толькі для дыверсіфікацыі паліўна-энергетычных рэсурсаў, для энергетычнай галіны, але і ў цэлым для эканомікі.

— Гэта своеасаблівы стымул для развіцця новых вытворчасцей, у тым ліку энергаёмістых, у нас у краiне.

Што тычыцца пытанняў інтэграцыі электрастанцыі ў энергасістэму, яны, па словах міністра, застаюцца на асобым кантролі. Больш за тое, ёсць і першыя вынікі такой працы. У прыватнасці, адбылася ўстаноўка электракатла магутнасцю 10 МВт на кацельні Касцюковічаў. Віктар Каранкевіч распавёў, што на працягу гэтага года такія праекты будуць рэалізаваны на 19 аб’ектах энергасістэмы. Іх сумарная магутнасць складзе 836 МВт.

— Паралельна рэалізуюцца праекты па будаўніцтве піка-рэзервовых магутнасцей. Яны будуць устаноўлены на чатырох аб’ектах энергасістэмы ўсталяванай магутнасцю 800 МВт. Работы па выбары асноўнага абсталявання піка-рэзервовых магутнасцей практычна завершаны. У завяршальнай стадыі знаходзіцца падрыхтоўка праектнай дакументацыі. Гэтыя аб’екты павінны быць уведзены ў 2021 годзе.

У цэлым, па словах Віктара Каранкевіча, праца галіны за мінулы год характарызавалася ўводам шэрагу новых і рэканструкцыяй наяўных аб’ектаў, у тым ліку з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій.Так, завершаны работы па мадэрнізацыі такіх аб’ектаў генерацыі як Гродзенская ЦЭЦ-2, Магілёўская ЦЭЦ-1. Уведзена ў эксплуатацыю новая падстанцыя на 330 кВ «Металургічная» і рэканструявана падстанцыя «Мінск-Паўночны». Працягваюцца работы па мадэрнізацыі Мінскай ЦЭЦ-3, а таксама рэканструкцыя падстанцыі на 330 кВ у Магілёве. На завяршальнай стадыі рэканструкцыя самай буйной і магутнай падстанцыі ў краіне — «Беларускай» — на 750 кВ.

Новае жыццё атрымаў дыспетчарскі пункт РУП «Мінскэнерга», дзе быў устаноўлены аператыўна-інфармацыйны комплекс. Па словах Віктара Каранкевіча, комплекс здольны апрацоўваць, захоўваць і перадаваць тэлеметрычную, справаздачную і планавую інфармацыю аб рэжыме работы энергааб’ектаў, сетак і сістэм.

— Практычна гэта цалкам інтэлектуальная сістэма, якая выключае чалавечы фактар і якая зможа забяспечыць аўтаномны рэжым працы ўсёй падстанцыі. Ён забяспечыць шпаркасць прыняцця рашэнняў, зніжэнне шэрагу выдаткаў. Але самая галоўная вартасць комплексу — гэта павышэнне надзейнасці ў забеспячэнні спажыўцоў электраэнергіі.

arteaga@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter