Удзельнікаў пятага сезона тэлепраекта “Я спяваю!” чакае сустрэча з італьянскай спявачкай In-Grid і заслужанай артысткай Расіі Таццянай Аўсіенка.

Хвiлiна шчасця

Удзельнікаў пятага сезона тэлепраекта “Я спяваю!” чакае сустрэча з італьянскай спявачкай In-Grid і заслужанай артысткай Расіі Таццянай Аўсіенка.
Нягледзячы на тое, што тэлевізійны праект “Я спяваю!” у эфіры АНТ ужо пяты год, цікавасць да яго не спадае ні ў гледачоў, ні ў маленькіх выканаўцаў. І як паказаў кастынг канкурсантаў новага сезона, яшчэ не перавяліся ў нашай краіне юныя таленты, здольныя радаваць сваімі галасамі і ўсмешкамі тэлегледачоў. Сярод тых, хто паспрабуе сябе ў пятым сезоне “Я спяваю!”, пяць мінчан, двое ўдзельнікаў з Брэста, канкурсанткі з Гомеля і Лепеля. Усе дзеці па ўмовах праекта трапілі на конкурс з дзіцячых дамоў, няпоўных ці шматдзетных сем’яў.


Плануецца, што пяты сезон музычнага конкурсу стартуе ў пачатку наступнага года. Першыя здымкі перадачы адбудуцца ў Палацы Рэспублікі 23 студзеня. У гэты дзень канкурсантаў чакае сустрэча з госансамблем “Песняры”. 24 студзеня ў выкананні ўдзельнікаў тэлепраекта “Я спяваю!” прагучаць кампазіцыі з рэпертуару Алы Пугачовай, Крысціны Арбакайтэ, Уладзіміра Праснякова. Спецыяльным госцем праекта стане сын Крысціны і Уладзіміра Мікіта Праснякоў — малады спявак, акцёр і рэжысёр. 25 студзеня дзеці-канкурсанты выканаюць хіты замежнай эстрады, а дапаможа ім у гэтым спецыяльны госць з Італіі — спявачка In-Grid. 26 студзеня канкурсантаў наведае Таццяна Аўсіенка, а 28-га адбудзецца фінал конкурсу.

У тэлеэфіры АНТ праект пакажуць крыху пазней, таму калі хто жадае падтрымаць яго ўдзельнікаў раней і ўжывую, — гайда па квіткі на канцэрты “Я спяваю!”. Арганізатары конкурсу абяцаюць: будзе цікава.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter