Минск
+4 oC
USD: 2.11
EUR: 2.34

Импортозамещение: «Белмедпрепараты» в следующем году начнут опытный выпуск картриджей для диабетиков

Хваробе прыйдзецца не соладка

Сёння Сусветны дзень барацьбы з дыябетам. На гэтае хранічнае эндакрыннае захворванне, якое абумоўлена дэфіцытам выпрацоўваемага інсуліну або недастатковай яго актыўнасцю, пакутуюць больш за чатырыста мільёнаў чалавек ва ўсім свеце. Каля дзесяці працэнтаў дыябетыкаў залежаць ад ін’екцый інсуліну, якія яны робяць сабе самі на працягу ўсяго жыцця. Астатнія хворыя маюць патрэбу ў старанна падабранай дыеце і цукрапаніжаючых прэпаратах. Замены падскурнаму ўвядзенню інсуліну ў бліжэйшай будучыні не прадбачыцца. Аднак ёсць спосаб зрабіць жыццё людзей, якія пакутуюць на цукровы дыябет, больш зручным дзякуючы шпрыц-ручкам. У нашай краіне РУП «Белмедпрэпараты» ўжо рыхтуецца да вытворчасці інсуліну ў картрыджах. Карэспандэнт «Р» даведаўся пра дэталі навінкі.

Шпрыц-ручка захоўваецца ў футляры, асобна ад картрыджа.

На дадзены момант абсталяванне для разліву інсуліну ў картрыджы тэсціруюць у Італіі. У канцы наступнага года на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты» пачнуць разліў доследных серый. Прамысловы ж выпуск адбудзецца прыкладна праз тры гады.

— Праект па ўкараненні інсуліну ў картрыджах — сусветная тэндэнцыя, —
тлумачыць карэспандэнту «Р» выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара РУП «Белмедпрэпараты» Міхаіл Шараеў. — Ужо трынаццаць гадоў мы вырабляем інсулін у флаконах і паэтапна, згодна з планамі Міністэрства аховы здароўя, пераходзім на новую форму выпуску лекаў — у картрыджах.

Мяняецца форма, а не змесціва. У картрыджах менавіта той жа раствор інсуліну, што і ў флаконах. Спытаеце, чаму нельга хутчэй запусціць выпуск інсуліну ў картрыджах? Процьма часу сыходзіць у вытворцы на рэгістрацыю найскладанага прадукту.

— У фармацэўтыцы да пяці гадоў на рэалізацыю праекта — нармальны тэрмін, — удакладняе начальнік упраўлення інавацыйнага развіцця РУП «Белмедпрэпараты» Алена Літвінава. — Шпрыц-ручку вырабляюць за мяжой.

Шпрыц-ручку для ін’екцый вонкава не адрозніць ад простай чарнільнай, хіба што яна крыху таўсцейшая. Замест стрыжня — картрыдж з інсулінам, а замест пяра — аднаразовая інсулінавая іголка. Першапачаткова шпрыц-ручкі былі распрацаваны для хворых з парушэннем зроку, якія не маглі самастойна набраць інсулін у шпрыц. Потым іх сталі выкарыстоўваць усе хворыя на цукровы дыябет, таму што яны дазваляюць павысіць якасць жыцця людзей з такім захворваннем: адпадае неабходнасць насіць з сабой флакон з інсулінам і набіраць яго шпрыцам. Асабліва гэта зручна ў сучасным тэмпе жыцця, калі на працягу дня хвораму на цукровы дыябет шматразова, у тым ліку ў дарозе, даводзіцца рабіць ін’екцыі. Несумненна, ручка нашмат зручней за шпрыц. І самае галоўнае — эстэтычная, яна дае магчымасць не шакіраваць незнаёмцаў выглядам шпрыца. Шпрыц-ручка захоўваецца ў футляры, асобна ад картрыджа.

Доза картрыджа — тры мілілітры, чаго хапае на некалькі ін’екцый.

Доза картрыджа — тры мілілітры, яе хапае на не­калькі ін’екцый. Звычайна хворыя на цукровы дыябет носяць пры сабе толькі адзін картрыдж, астатнія трымаюць дома, у халадзільніку. Справа ў тым, што флаконы і картрыджы павінны захоў­вацца пры тэмпературы ад двух да васьмі градусаў. Пасля раскрыцця картрыджа прадугледжана яго захоўванне да шасці тыдняў пры пакаёвай тэм­пературы, што выключае неабходнасць выкарыстання тэрмакантэйнера пры кароткатэрміновых паездках і падарожжах.

Паводле апошніх дадзеных Міністэрства аховы здароўя, на пачатак гэтага года ў нашай краіне на дыспансерным уліку знаходзілася 335 898 пацыентаў з цукровым дыябетам, у тым ліку з дыябетам 1-га тыпу 17 840 чалавек, з іх 2282 — дзеці. За апошнія дваццаць гадоў у краіне колькасць пацыентаў з цукровым дыябетам вырасла ў 3 разы; на працягу апошніх пяці гадоў ідзе рост на 5-8 працэнтаў у год. Пацыенты з цукровым дыябетам забяспечваюцца інсулінам і таблеціраванымі глюкозапаніжаючымі лекавымі сродкамі бясплатна.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Фото: Татьяна СТОЛЯРОВА
5
Загрузка...