Составлен список самых долгожданных фильмов этого года

Хутка на экранах

Амерыканскае выданне Variety, прысвечанае падзеям са свету кіно і шоу-бізнесу, склала спіс самых чаканых фільмаў 2021 года. У яго ўвайшлі карціны, прэм’ера якіх павінна была адбыцца яшчэ летась, але з-за пандэміі была перанесена, а таксама зусім новыя рэлізы.


Калі каронавірус зноў не зблытае ўсе планы, то ўжо ў сакавіку гледачы ўбачаць анімацыйны фільм студыі Disney «Рэя і апошні дракон» пра смелую дзяўчыну, якой трэба будзе выратаваць сваё каралеўства. У гэты ж час на экраны выйдуць сіквел камедыі «Паездка ў Амерыку» і крымінальная драма Алана Тэйлара «Множныя святыя Ньюарка».

Вясной гледачы павінны ўбачыць таксама супергеройскі фільм жахаў «Морбіус» з Джарэдам Лета, заключны фільм бандыяны «Не час паміраць», сіквел хорару «Ціхае месца» з Эмілі Блант, блокбастар Marvel «Чорная ўдава», навукова-фантастычны баявік «Гадзіла супраць Конга», камедыю «Сцярвела», а таксама дзявятую частку вострасюжэтнага баявіка «Фарсаж».

На лета запланаваны выхад такіх кінакарцін, як «Французскі дыспетчар» Уэса Андэрсана, «На вышыні» — экранізацыя брадвейскага мюзікла Ліна-Мануэля Міранды, «Шан-Чы і легенда дзесяці пярсцёнкаў», «Касмічны джэм 2», «Круіз па джунглях», «Атрад самагубцаў: Місія навылёт» і многія іншыя. Нямала прэм’ер чакаецца восенню і зімой, але зноў жа пры ўмове, што пандэмія адступіць.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter