Почтальон Светлана Соколович ежедневно проходит пешком больше десятка километров

Хутчэй да тых, хто чакае!

У Іўеўскім, як і ў некаторых іншых раёнах Гродзеншчыны, захаваліся хутары. Больш як два дзясяткі іх у Бакштаўскім сельсавеце. Гаспадары гэтых сялянскіх сядзіб у асноўным людзі сталага ўзросту. З паштовай карэспандэнцыяй наведваецца да жыхароў Ягадзеня, Наусця, Сябрыні паштальён Святлана Сакаловіч.



Раней яна працавала прадаўцом у прадуктовым магазіне вёскі Бакшты. Пасля раптоўнай смерці мужа Сяргея Яўгенавіча адна падымала на ногі дачок Кацярыну і Алу. Дзяўчаты паспяхова скончылі сярэднюю школу, атрымалі вышэйшую адукацыю. Жывуць і працуюць яны ў сталіцы. Падрастае ўнучка Дзіяна.

Шэсць гадоў таму Святлана Іванаўна папоўніла калектыў аддзялення паштовай сувязі Бакшты, якое ўзначальвае Марыя Аўдзевіч. Разам з паштальёнам Жаннай Клімовіч дастаўляюць карэспандэнцыю, грашовыя выплаты, прамысловыя і харчовыя тавары вясковым жыхарам. Участак Святланы Іванаўны ахоплівае палову вуліц вёскі Бакшты, навакольныя хутары і вёскі Паташня, Заберазь, Белы Бераг, Бакунова, Расолішкі, Пацевічы. Маршрут Святланы Сакаловіч працяглы. Штодзённа яна пешшу адмервае больш дзясятка кіламетраў. Прымае ад жыхароў заказы на дастаўку тавараў, дапамагае ў выбары падпісных выданняў. Самыя актыўныя падпісчыкі на яе ўчастку: былы кіраўнік сельгаспрадпрыемства Іван Дашкевіч, старшыня Бакштаўскага сельвыканкама Аляксандр Буяк, механік лясніцтва Рыгор Хоміч, педагог Людміла Гарадовіч. Сярод актыўных падпісчыкаў і сябры нашай газеты: ветэран лясніцтва Мікалай Юшкевіч, хлебаробы Міхаіл Пархоменка і Андрэй Іванчанка. Асабліва чакаюць яны суботнія выпускі «Сельской газеты», напоўненыя разнапланавымі матэрыяламі пра лёсы цікавых людзей, гістарычныя падзеі.

subbat50@mail.ru

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter