Мікалай Тарасюк — адзіны жыхар хутара Стойлы, што ў Пружанскім раёне. У адзіноце сустрэў і сваю восемдзесят другую зіму.

Хутарскi рамантык

Мікалай Тарасюк — адзіны жыхар хутара Стойлы, што ў Пружанскім раёне. У адзіноце сустрэў і сваю восемдзесят другую зіму. Але ж яго гэта не надта хвалюе. Ён радуецца, што па-ранейшаму вітае раніцы ў родным кутку, у якім нарадзіўся, сталеў, стаў гаспадаром вялікай сям’і. З паўстагоддзя таму тут пачалося і творчае захапленне, якое прынесла яму славу. Тарасюк — народны майстар разьбы па дрэве, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, герой некалькіх дакументальных фільмаў і фотаальбома “Сялянская энцыклапедыя”.

Мікалай Васільевіч не звяртае ўвагі ні на ўзрост, ні на здароўе (летам перанёс аперацыю). Наадварот — поўны натхнення, працягвае ствараць драўляныя лялечныя скульптуркі, з якіх складае адмысловыя кампазіцыі на тэмы з сялянскага жыцця. У яго прыватным музеі, які месціцца побач з хатай у яблыневым садзе, даўно няма месца, а ён не стамляецца выдумляць усё новыя сюжэты і сцэны, працягвае цешыцца са сваім маленькім ножыкам, які замяняе яму пэндзаль. Свой музей Тарасюк назваў “Успаміны Бацькаўшчыны”.

Несумненна, што адной з крыніц натхнення мастака з’яўляецца жывая прырода з яе колерамі і гукамі, якая акаляе родны дзедаў хутар. А за хутарам пачынаецца Белавежская пушча.


Вясельны абрад.
Вясельны абрад.

На касьбу.
На касьбу.

Сувязная ніць пакаленняў.
Сувязная ніць пакаленняў.

Раскулачванне.
Раскулачванне.

Беларускі бацька Карла.
Беларускі бацька Карла.

У музеі.
У музеі.

Іван Лужынскі
Фота аўтара
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter