Хутарам таксама патрэбен дэпутат

– ПАЛАВІНА дарогі пройдзена, — пачала размову пра выбары Іна Цярэшка, старшыня сельскай камісіі па выбарах у дэпутаты Новапагосцкага сельскага Савета Міёрскага раёна. У Савет вылучана 11 кандыдатаў. Прычым восем збіралі подпісы. Кандыдатам у дэпутаты выдадзены пасведчанні, і яны могуць прыступаць да агітацыі. Хаця пра агітацыю сказана, напэўна, гучна, бо людзі і без гэтага кожнага кандыдата добра ведаюць. Па-першае, таму што жывуць побач, а па-другое, большасць былі ўжо раней дэпутатамі і зарэкамендавалі сябе з найлепшага боку.

На Міёршчыне кандыдатаў ацэньваюць па іх справах

Так, Святлана Сухоўская, загадчыца Волкаўшчынскага ФАПа, займалася пытаннямі асвятлення вуліц, рэгулярнай дастаўкі тавараў аўтамагазінам райпа, арганізавала суботнікі па ўборцы могілак. Да таго ж яна — старэйшына вёсак Вісяты, Пустошка, Маёраўшчына.

Ляснічы Новапагосцкага лясніцтва Мікалай Мішук дапамагае забяспечыць людзей пажылога ўзросту, асабліва адзінокіх, дрывамі, якія абыходзяцца ім танней, чым іншым вяскоўцам.

Гэту ж праблему вырашала таксама і Наталля Бялевіч, галоўны бухгалтар ААТ «Любінова». Толькі рэалізацыю паліва яна арганізавала з участкаў, дзе вызвалялася зямля ад кустоў для сельгасугоддзяў.

Упершыню кандыдатам вылучаны галоўны ветурач ААТ «Навароды» Міхаіл Вашкель.

Як паведала старшыня Новапагосцкага сельвыканкама Раіса Гернат, на тэрыторыі Савета знаходзіцца 59 населеных пунктаў. Сярод іх нямала хутароў. І таму, каб актуальна вырашаць усе жыццёвыя пытанні, без дэпутатаў ніяк не абыйсціся. У мінулым скліканні шмат зроблена па рамонту дарог, асвятленні вуліц, навядзенні парадку ў вёсках і на могілках. Заўсёды пад увагай народных выбраннікаў была падсобная гаспадарка грамадзян. У многім дзякуючы ім захаваўся немалы дойны статак у 250 кароў.

Дарэчы, сама Раіса Гернат — кандыдат у дэпутаты сельскага Савета, вылучалася таксама зборам подпісаў.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter