18 марта на "Беларусь 3" пройдут прямые трансляции финалов детского и взрослого конкурсов "Витебск-2023"

Хто спяе ў Віцебску?

Тэлеканал «Беларусь 3» арганізуе 18 сакавіка прамыя трансляцыі са Слуцка, дзе ў гэты дзень адбудуцца фіналы адборачных тураў сярод прэтэндэнтаў на ўдзел у XXI Міжнародным дзіцячым конкурсе «Віцебск-2023» і XXXII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2023».

Фото pixabay

У 12:00 распачнуць вакальнае спаборніцтва дзеці. А ў 17:00 за права прадставіць Беларусь на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» будуць змагацца маладыя выканаўцы.

Нагадаем, у заключны тур нацыянальнага адбору выйшлі 20 канкурсантаў — 10 ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і столькі ж вакалістаў, якім ад 18 да 31 года. Чаму іх лёс будзе вырашацца менавіта ў Слуцку? У 2023 годзе гэты старажытны горад стаў культурнай сталіцай Беларусі.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter