В Витебске изъята самая крупная за последний год партия оружия

Хто шукае, тых знаходзяць

Супрацьтанкавая стрэльба, браўнiнг, кулямёт Дзегцярова, рэвальвер, аўтамат i iншыя прадметы рэтра-арсенала канфiскавалi ў затрыманых чорных капальнiкаў у Вiцебску супрацоўнiкi 7-га ўпраўлення (па Вiцебскай вобласцi) ГУБАЗiК МУС. У дачыненнi да падазроных была разгорнута сапраўдная спецаперацыя, падрабязнасцi якой — у нашым рэпартажы.

Зараз аператыўнiкi крок за крокам адпрацоўваюць ланцужок па рэалiзацыi зброi, які стварылi арыштаваныя.

...У другой палове дня 12 сакавiка пакупнiк, як i дамаўлялiся зага­дзя, пад’ехаў да дома 39-гадовага Вiталя (iмя зменена па зразумелых прычынах) па вулiцы Чкалава. Сустрэлiся на стаянцы каля тарца дома. Гаспадар ахвотна адкрыў багажнiк сваёй аўтамашыны — там ужо ляжалi падрыхтаваныя да продажу кулямёт Дзегцярова, пiсталет-кулямёт Шпагiна i браўнiнг. Госць без роздуму перадаў у рукi ўладальнiка адрэстаўраваных баявых экспанатаў часоў Вялiкай Айчыннай вайны 3000 долараў. Перагрузiлi зброю i сталi развiт­вацца. Але не паспелi: як у дэтэктыве, адкуль нi вазьмiся, з’явi­лiся людзi ў чорным. Абодвух змоўшчыкаў паклалi на зямлю…

Як аператыўнiкi даведалiся пра такую буйную здзелку па незаконным абароце зброi? Начальнiк Вiцебскага падраздзялення ГУБАЗiКа Руслан Баязiтаў падрабязнасцей аператыўнай работы, вядома ж, не раскрывае:

— З пэўных крынiц мы атрымалi iнфармацыю пра тое, што група грамадзян з дапамогай металашукальнiкаў часта займаецца незаконнымi раскопкамi на месцы былых ваенных бiтваў у Лёзненскiм i Вiцебскiм раёнах. А галоўнае, што навукова-гiстарычнымi даследаваннямi i пошукамi звычайнай ваеннай атрыбутыкi «археолагi» не абмяжоўваюцца. Яны мэтанакiравана шукаюць боепрыпасы i зброю, якую пасля рэстаўруюць i прадаюць. На пачатак аперацыi мы нават ведалi iх расцэнкi на розныя вiды ўзбраення.

У агульнай складанасцi канфiска­валi больш за дзесяць адзiнак зброi, мноства патронаў i iншых боепрыпасаў, порах.

Такiм чынам, у пачатку сакавiка аператыўнiкi далi магчымасць Вiталю за 1200 долараў прадаць гэтаму ж «калекцыянеру» вiнтоўку сiстэмы Мосiна i вельмi рэдкi французскi пiсталет TRIOMPHE FRANCAIS. Для чаго? Пакупнiк ужо тады цiкавiўся новым асартыментам i папярэдне дамовiўся аб наступнай сустрэчы. Таму важна было падштурхнуць прадаўца на рэалiзацыю чарговай партыi. Каб ён быў вымушаны скарыстацца сваiмi тайнiкамi. Так i атрымалася. Вось толькi сустрэчу гэту, як мы згадалi ў пачатку, вельмi бесцырымонна перапынiлi супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю пры сiлавой падтрымцы АМАПа.

— Яшчэ перад затрыманнем мы ўстанавiлi кола знаёмых нашага фiгуранта, сабралi шмат цiкавай iнфармацыi, — распавядае Руслан Баязiтаў. — Напрыклад, ведалi, што вiцяблянiн актыўна мае зносiны на спецыяльных сайтах з такiмi ж чорнымi капальнiкамi, мае нейкую картаграфiчную базу, з дапамогай якой спрабуе вызначыць канкрэтныя месцы размяшчэння воiнскiх аб’ектаў. А яшчэ валодае пытаннямi рэканструкцыi старой зброi, арыентуецца ў яе цане на падпольным рынку.

Прадметы рэтра-арсенала канфiскавалi.
Таму ў той дзень, калi ў дзейнасцi групы «археолагаў» праваахоўнiкi ставiлi апошнюю кропку, вобыскi адначасова вялiся прыкладна па паўтара дзясятка адрасоў — ва ўсiх аднадумцаў галоўнага фiгуранта. У агульнай складанасцi канфiскавалi больш за дзесяць адзiнак наразной зброi, мноства патронаў i iншых боепрыпасаў, порах. I, вядома ж, металашукальнiкi i розную атрыбутыку ваенных гадоў, якiя пацвярджаюць правядзенне актыўных раскопак.

Разам з Вiталем быў затрыманы, а на днях i арыштаваны яго змоўшчык — 58-гадовы жыхар Вiцебскага раёна. Рабочы ва­гон­нага дэпо — падпольны Кулiбiн. Прама ў адрыне каля свайго дома ён трымаў неабходны набор iнструментаў i станкоў, з дапамогай якiх рэстаўраваў старыя знаходкi, робячы iх цалкам баяздольнымi. У чыгуначнiка знайшлi больш за 20 вiнтовачных патронаў, пiсталет ТТ, два самаробныя ствалы да яго, рэвальвер, тры састаўныя часткi вiнтоўкi Мосiна, каля 70 патронаў рознага калiбру, а таксама процiтанкавую стрэльбу. Па словах супрацоўнiкаў мiлiцыi, якiя праводзiлi вобыск, падазроны нават ганарыцца сваiм уменнем рэстаўратара — заявiў, што прама тут, у гэтай прымiтыўнай зброевай мiнi-майстэрнi без праблем сабраў бы дакладна такiя ж пiсталеты, як у iхнiх кабурах.

Зараз аператыўнiкi крок за крокам адпрацоўваюць далей ланцужок па рэалiзацыi зброi, які стварылi арыштаваныя. Ужо ўстаноўлены iх папярэднiя пакупнiкi — яны гатовы iсцi на супрацоўнiцтва з праваахоўнiкамi i паказаць свае тайнiкi, дзе прыхавалi баявыя артэфакты Другой сусветнай. У прыватнасцi, гранаты i аўтаматы.

— Так званыя чорныя капаль­нiкi — не адзiныя фiгуранты кры­мiнальных спраў аб незаконным абароце зброi, — адзначае напрыканцы Руслан Баязiтаў. — Даволi часта да нас паступае iнфармацыя пра браканьераў, якiя займаюцца паляваннем з незарэгiстраванымi стрэльбамi i карабiнамi. Нядаў­на мы адпрацавалi ў гэтым пла­не Шумiлiнскi, Расонскi, Лепельскi раёны. Больш за дзесяць вобыскаў правялi на днях у Верхнядзвiнскiм. У вынiку толькi нашым 7-м упраўленнем летась былi канфiскаваны ў насельнiцтва 23 адзiнкi зброi, у тым лiку 10 — наразной. А сёлета, атрымлiваецца, за квартал — ужо 15. На жаль, патэнцыяльныя злачынцы, беручы ў рукi зброю, часцяком забываюць: небяспечныя гульнi з законам заўсёды тояць у сабе сур’ёзныя пакараннi.

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter