Хто шчадруе, хто… рабуе

У Мазыры незнаёмец абрабаваў калядоўшчыка - вучня 6-га класа

У Мазыры падчас шчадравання ў адным з дамоў-шматпавярховак па вулiцы Малiнiна вучня 6-га класа абрабаваў незнаёмец.

Аб гэтым у мiлiцыю паведамiла мацi пацярпелага, выхавацелька дзiцячага садка. Як высветлiлася ў ходзе праверкi, малады хлопец, пагражаючы нажом школьнiку, завалодаў яго сумкай з цукеркамi i 38 тысячамi рублёў, што мазыране «ахвяравалi» калядоўшчыку. Праваахоўнiкi вылiчылi аматара дармавой нажывы. Iм аказаўся асуджаны ў мiнулым годзе за крадзеж 16-гадовы жыхар райцэнтра. Рабаўнiк затрыманы, узбуджана крымiнальная справа.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter