Хто не рызыкуе, той не развіваецца

У МНОГІХ людзей пры слове “балота” ўзнікаюць не дужа добрыя асацыяцыі: гіблае месца, дрыгва, камары. З самага дзяцінства, з казак, мы ведаем, што ў ім жывуць пачвары. Нямала жахлівых сцэн пра балота створана ў фільмах. І не ўсе, пэўна, ведаюць, што мы жывём і дыхаем чыстым паветрам дзякуючы шмат у чым менавіта яму. Балота з’яўляецца гіганцкім натуральным фільтрам, які паглынае таксічныя рэчы, звязвае вуглярод, папярэджваючы парніковы эфект, і выдзяляе кісларод. І нездарма верхавое болота Ельня ў Міёрскім раёне называюць «лёгкімі Еўропы». Яно займае ажно 20 тысяч гектараў, мае каля 100 азёр, да таго ж самае вялікае ў Беларусі.

Хопіць хадзіць па «золаце», трэба нагнуцца, перапрацаваць яго і выгадна прадаць

У МНОГІХ людзей пры слове “балота” ўзнікаюць не дужа добрыя асацыяцыі: гіблае месца, дрыгва, камары. З самага дзяцінства, з казак, мы ведаем, што ў ім жывуць пачвары. Нямала жахлівых сцэн пра балота створана ў фільмах. І не ўсе, пэўна, ведаюць, што мы жывём і дыхаем чыстым паветрам дзякуючы шмат у чым менавіта яму. Балота з’яўляецца гіганцкім натуральным фільтрам, які паглынае таксічныя рэчы, звязвае вуглярод, папярэджваючы парніковы эфект, і выдзяляе кісларод. І нездарма верхавое болота Ельня ў Міёрскім раёне называюць «лёгкімі Еўропы». Яно займае ажно 20 тысяч гектараў, мае каля 100 азёр, да таго ж самае вялікае ў Беларусі.

ІІІ. Ельнінскі плацдарм

Вызначаецца яшчэ ўнікальным раслінным і жывёльным светам. Тут расце карлікавая бяроза, цэлыя плантацыі чарамшы, сустракаецца ягада марошка. Тут гняздзяцца каля 150 відаў птушак, 24 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу. Гэта чорнавалёвы гагач, чорны бусел, пардва, залацісты сявец і іншыя. Нейкім чынам аб’явілася нават палярная сава.

Дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Ельня» Іван Барок, каб не марнаваць час на тлумачэнні, знайшоў для экскурсантаў ёмісты выраз:

— Ельня — гэта кусок тундры, які выняты і апушчаны на беларускую зямлю!

Гэта значыць, што ў ёй захавалася ўсё ў такім выглядзе, як ёсць толькі ў тундры і як гэта было 9 тысяч год таму.

Праўда, чалавечая рука ўсё ж такі парушыла двойчы ціхі мір балота, і гэта мела трагічныя вынікі. У трыццатыя гады мінулага стагоддзя, пры панскай Польшчы, яно было перададзена ў прыватныя рукі. У Ельні знайшлі асаблівую асіну, якую адпраўлялі ў Парыж, дзе з яе рабілі запалкі і жаночыя капялюшыкі. Бізнес гэты быў настолькі прыбытковы, што для таго, каб лягчэй было транспартаваць сыравіну, на балоце ўручную пракапалі каналы. А так як балота мае выгляд купала, цэнтр вышэй краёў на 7—8 метраў, вада сцякала, і яно пачало высыхаць, таму што жывілася толькі ад дажджу і снегу. Сітуацыя яшчэ больш абвастрылася ў 60-я гады, калі ўжо ў савецкі час паспрабавалі каля балота правесці меліярацыю. У сухія гады ў Ельні пачалі ўзнікаць пажары. Асабліва жахлівы надарыўся ў 2002 годзе.

Гарэла так, што едкім дымам ахутала нават Міёры і ўзнікала пытанне аб эвакуацыі навакольных вёсак. Тушылі ўсёй грамадой. Былі задзейнічаны пажарныя з Полацка, Наваполацка, Віцебска, Мінска, не гаворачы пра мясцовых жыхароў.

Пажар, які закрануў больш за палову тэрыторыі заказніка, ліквідавалі.

Каб падобнае не паўтарылася, пачалі будаваць плаціны. Гэтым  планавалі перакрыць выхад вады з балота. Аднак тэхніка магла працаваць толькі ля яго краёў.

Тады дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова заказніка, якая была створана ў 2006 годдзе, і грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» арганізавалі валанцёрскія лагеры, іх удзельнікі ўзводзілі ўнутры балота плаціны ўручную. Матэрыялам для іх служыў частакол з высмаглых соснаў. Лагеры гэтыя цяпер праводзяцца кожны год. Яны — інтэрнацыянальныя. Сёлета, напрыклад, у ім прымала ўдзел дзяўчына нават з далёкай Коста-Рыкі.

Аднак самую вялікую і нечаканую дапамогу ў выратаванні балота аказалі... бабры. Яны ўзвялі на каналах мноства домікаў-плацін, якія істотна перакрылі сцёк вады. Больш пажары на Ельні не ўзнікаюць.

Балота Ельня прыцягвае турыстаў з усяго свету, бо такога відовішча, якое бывае тут восенню, рэдка можна дзе ўбачыць. На Ельні перад адлётам у вырай збіраюцца дзясяткі тысяч птушак. Нездарма яе называюць міжнародным птушыным аэрадромам.

Пераважаюць сярод птушынага «насельніцтва»  жураўлі. Сёлета толькі за адзін дзень эколагі налічылі, што прызямлілася іх тут аж 7 тысяч. Каб паглядзець на гэту незвычайную фантастычную карціну, вакол балота ёсць назіральныя вышкі, а для жадаючых паехаць выдзяляецца транспарт.

Улічваючы надзвычайную цікавасць да балота эколагаў, вучоных і простага люду, два гады таму быў задзейнічаны спецыяльны праект ЕС/ПРААН у паўмільёна еўра на развіццё турызму ў Ельні. Былі набыты аўтамабілі, усюдыход, камп’ю- тэры, палаткі, пачата пракладванне экалагічнай сцяжыны ў балота даўжынёй паўтара кіламетра і, нарэшце, адкрыты экалагічны візіт-цэнтр ландшафтнага заказніка «Ельня». Ён абсталяваны такім чынам, што тут можна дэталёва пазнаёміцца з балотам, нават не выходзячы  з памяшкання.

Мясцовых жыхароў балота Ельня прыцягвае ў першую чаргу журавінамі. Людзі на час збору ягад бяруць адпачынак, бо дзе яшчэ знойдзеш лепшы заробак?! У савецкі час за журавіны тутэйшыя жыхары набывалі аўтамабілі. Сёння можна атрымаць выручку да паўмільёна рублёў за дзень. Хаця грошы гэтыя нялёгкія. Маладая супрацоўніца заказніка Алёна Бандарук, якая не раз прымала ўдзел у пахо- дзе за чырвонай ягадай, паведала:

— Трэба ісці некалькі кіламетраў да балота. Потым — па самім балоце. Набірала я звычайна 30 кілаграмаў журавін, высыпала іх у рукзак і так несла.

На «паратунак» прыйшлі камерсанты, прыватныя прадпрымальнікі. Яны на аўтобусных прыпынках забіраюць ягадазборшчыц і давозяць іх да балота. Чакаюць там і потым на месцы скупляюць ягаду. Па такой жа цане, як і райспажыўсаюз. Але да яго крамы яшчэ трэба журавіны несці, ды і грошы за іх не заўсёды адразу атрымаеш. Прапаноўваюць разлічыцца таварам.

Дырэктар ДПУ «Ельня» Іван Барок назваў такую лічбу: за сезон з Ельні выносіцца журавін на 1,5 мільёна еўра.

Большасць з іх, як кажуць, праходзіць міма дзяржаўнай касы. Камерсанты вязуць журавіны аптавікам у Мінск. А тыя перапрадаюць з выгадай для сябе за валюту за мяжу.

Барок прывёў яшчэ такі прыклад. Калі наведваў сталіцу і заглянуў у краму, дык убачыў там пакуначак журавін у цукровай пудры вагой не больш за сто грамаў і коштам ажно 12 тысяч рублёў. Для параўнання, сёлета кілаграм журавін прымалі па 16 тысяч рублёў.

Напрошваецца пытанне: чаму б не пераапрацоўваць гэтыя журавіны на месцы, у Міёрах, а не падкормліваць імі «чужога дзядзьку»?

Разглядаючы далейшыя перспектывы развіцця заказніка «Ельня», Іван Барок разлічвае пабудаваць на беразе балота дом для турыстаў і атрымліваць за гэта дадатковыя грошы. Хоча ён таксама працягнуць далей экалагічную сцяжыну: і не прамой стрэлкай, а дугой, каб экскурсія пачыналася ў адным месцы, а заканчвалася — у другім.

Кіраўніцтва заказніка працуе над прыцягненнем сродкаў новых міжнародных праектаў для далейшага развіцця ландшафтнага заказніка «Ельня».

Ігар КУЗНЯЦОЎ, старшыня Міёрскага райвыканкама

 Маналог трэці                                

— Я вам хачу сказаць чэсна: хтосьці гаворыць, што балота Ельня — гэта бяда Міёрскага раёна. Але ж балота гэта ёсць, і нікуды мы ад яго не падзенемся. І сёння наша задача ўзяць з балота як мага больш прыбытку. Для краін Захаду наша балота — гэта «лёгкія Еўропы». І калі эколагі клапоцяцца, каб захаваць прыроду Ельні, я з імі згодзен на сто працэнтаў. Бо не будзе Ельні — не будзе і жураўля. І таму, каб не перарваўся гэты ланцужок, мы ўдзяляем  балоту пільную ўвагу. Лішняе сведчанне аб гэтым і наш экалагічны фестываль «Жураўлі і журавіны», які збірае гасцей з усёй Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.

Аднак я задаю сабе і другое пытанне: каля балота знаходзяцца два адкрытыя тарфянікі  па 150 гектараў. Што будзе дрэннага, калі мы на распрацаваных ужо ў савецкі час торфаўчастках адкрыем вытворчасць пажыўнай глебы, якая пойдзе не толькі на павелічэнне ўрадлівасці міёрскай зямлі, але і на экспарт.

Я шмат спрачаўся з літоўцамі наконт таго, правільна гэта ці не, што  латышы даўно прадалі свае тарфянікі ў Еўрасаюз? І калі нам напамінаюць увесь час аб экалогіі, я ў сваю чаргу стаўлю контраргумент: «Чаму нашы дзеці і ўнукі павінны жыць горш, чым іхнія?”

Ігар КУЗНЯЦОЎ, старшыня Міёрскага райвыканкама

Маналог трэці

Я больш і больш прыходжу да думкі, што торф — гэта золата. Мы ходзім па золаце… Да гэтага золата неабыякавыя іншаземныя інвестары. Многія не раз прапаноўвалі арганізаваць у нас цалкам сваё прадпрыемства па вытворчасці пажыўнай глебы. Я катэгарычна адмовіўся. Што гэта — маё? Торф — гэта багацце  нашых людзей, Міёрскага краю і Рэспублікі Беларусь. Інвестар прыйдзе, вяршкі зніме — і памінай як звалі. Урэшце мы дамовіліся з адной латвійскай фірмай, што гэта будзе не цалкам іншаземнае, а сумеснае прадпрыемства. З нашага боку выступае райаграсэрвіс, які мае неабходную тэхніку і людзей. Латышы фінансуюць будоўлю і пастаўку абсталявання за грошы Еўрасаюза. Улічваючы, што лінія аўтаматызаваная, на прадпрыемстве будзе працаваць не больш за паўсотню чалавек з заработнай платай 600—800 долараў ЗША. Гэты праект пачынаем рэалізоўваць і да канца наступнага года выдаём гатовую прадукцыю. Ужо заключаны выгадныя кантракты на пастаўкі прадукцыі з торфу ў Саудаўскую Аравію, Турцыю, суседнія краіны. Узамен па нізкай цане будзем атрымліваць таматы, агуркі, апельсіны, мандарыны і, вядома, валюту.

Выпрацаваныя ўчасткі забалочваем. Там будуць плаваць качкі, гадавацца рыба. Паставім альтанкі. Зробім зону адпачынку.

Частку атрыманых ад тарфяной прадукцыі грошай унясём у экалогію заказніка.

Сёння мы ведаем, што Ельня багатая журавінамі. А што мы робім, каб скарыстаць гэты дар прыроды? Толькі закупляем іх, марозім і прадаём у Еўрасаюз.

Узнікла пытанне: няўжо мы не можам на месцы выпускаць гатовую прадукцыю з журавін? І рабіць той жа джэм, які прапаноўвае пасажырам «Белавіа»?..

Падумалі, склалі бізнес-план. Знайшлі інвестара і месца, дзе будзе ўстаноўлена лінія па пераапрацоўцы ягад.

Ёсць ідэі па рыбе вугор. Гэта далікатэсная рыба водзіццца ў нас, а яшчэ ў Браслаўскім раёне і на Нарачы. З 80-х гадоў мінулага стагоддзя ім не зарыблялі азёры. Сёння, дзякуючы нашым энтузіястам, гэта работа праводзіцца. Плануем на базе адпачынку «Актан» стварыць два крытых вадаёмы, дзе можна было б гасцям лавіць за азначаную плату рыбу і тут жа яе гатаваць.

Ідэй шмат. І, калі хоць на 50 працэнтаў яны рэалізуюцца, я буду самы шчаслівы чалавек на свеце!

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара і з архіва

(Працяг будзе.)

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter