Хто лепшы прадпрымальнiк

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь паведамiла, што 21 лiпеня кiраўнiк нашай дзяржавы падпiсаў Указ № 466 “Аб пераможцах i лаўрэатах рэспублiканскага конкурсу “Лепшы прадпрымальнiк 2005 года”.

Па вынiках правядзення рэспублiканскага конкурсу “Лепшы прадпрымальнiк 2005 года” за дасягненне высокiх паказчыкаў у фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi прызнаны:
1. у намiнацыi “Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi спажывецкiх тавараў”:

* пераможцам
вытворчае прыватнае унiтарнае прадпрыемства “Вiкторыя”, Брэсцкая вобласць, г.Лунiнец (дырэктар — Удавенка Таццяна Дзмiтрыеўна);
* лаўрэатамi
закрытае акцыянернае таварыства “Белбiзнеспрэс”, г.Мiнск (генеральны дырэктар — Вялiкаселец Фёдар Фёдаравiч);
прыватнае унiтарнае вытворчае прадпрыемства “ВiтМа” сумеснага беларуска-германскага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Марко”, г.Вiцебск (дырэктар — Мартынаў Вiктар Васiльевiч);
2. у намiнацыi “Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi прадуктаў харчавання”
* лаўрэатам
прыватнае гандлёва-вытворчае унiтарнае прадпрыемства “Белмяспрамiнвест”, г.Мiнск (дырэктар — Корбут Вiталiй Iванавiч);
3. у намiнацыi “Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi тавараў прамысловага прызначэння”:
* пераможцам
вытворча-гандлёвае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Тайфун”, г.Гродна (дырэктар — Мацюкевiч Рамуальд Баляслававiч);
* лаўрэатамi
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “ФОРТЭКС — ВОДНЫЯ ТЭХНАЛОГII”, г.Вiцебск (генеральны дырэктар — Пiнчук Iван Iванавiч);
навукова-вытворчае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Берлiо”, г.Мiнск (генеральны дырэктар — Сергiенка Iгар Юр’евiч);
4. у намiнацыi “Лепшы прадпрымальнiк у галiне будаўнiчай дзейнасцi”:
* пераможцам
таварыства з абмежаванай адказнасцю “МЕМПЭКС”, г.Мiнск (дырэктар — Маiсееў Вiктар Аляксандравiч);
* лаўрэатамi
iндывiдуальны прадпрымальнiк Смоўж Анатолiй Аляксеевiч, г.Мiнск;
замежнае прадпрыемства “IСАКIДЫС ГРАНIТЭС” таварыства з абмежаванай адказнасцю, Мiнская вобласць, пас.Гатава (дырэктар — Iсагулаў Уладзiмiр Iванавiч);
5. у намiнацыi “Лепшы прадпрымальнiк у галiне аптовага i рознiчнага гандлю”:
* пераможцам
таварыства з дадатковай адказнасцю “Магазiн “Мэбля”, Гомельская вобласць, г.Мазыр (дырэктар — Семяненка Янiна Якаўлеўна);
* лаўрэатамi
гандлёвае прыватнае унiтарнае прадпрыемства “ЛЕКА-СПОРТ”, Брэсцкая вобласць, г.Лунiнец (дырэктар — Юрцэвiч Рыгор Рыгоравiч);
iндывiдуальны прадпрымальнiк Карцаў Эрнэст Барысавiч, Мiнская вобласць, г.Барысаў;
6. у намiнацыi “Лепшы прадпрымальнiк у галiне медыцынскай дзейнасцi”
* лаўрэатамi
таварыства з дадатковай адказнасцю “ФЛОКС”, Мiнская вобласць, г.Барысаў (дырэктар — Замiроўскi Мiхаiл Мiхайлавiч);
iндывiдуальны прадпрымальнiк Вiтык Максiм Багданавiч, Магiлёўская вобласць, г.Бабруйск;
7. у намiнацыi “Лепшы прадпрымальнiк — арганiзацыя з замежнымi iнвестыцыямi”:
* лаўрэатамi
замежнае прыватнае вытворчае унiтарнае прадпрыемства “ВIК — здароўе жывёлiн”, г.Вiцебск (дырэктар — Каўзоў Мiкалай Фёдаравiч);
сумеснае прадпрыемства “КАЛОР” таварыства з абмежаванай адказнасцю, Брэсцкая вобласць, г.Кобрын (дырэктар — Заноўскi Iван Пятровiч);
8. у намiнацыi “Лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання паслуг”:
* пераможцам
таварыства з абмежаванай адказнасцю “Гандлёвы дом “Ждановiчы”, Мiнская вобласць, в.Тарасава (дырэктар — Ралько Аляксандр Аляксандравiч);
* лаўрэатамi
таварыства з абмежаванай адказнасцю “Слонiмскае кабельнае тэлебачанне”, Гродзенская вобласць, г.Слонiм (дырэктар — Харытончык Iгар Аляксандравiч);
iндывiдуальны прадпрымальнiк Самусеў Валерый Вiктаравiч, Гомельская вобласць, г.Рагачоў;
9. у намiнацыi “Лепшы суб’ект iнфраструктуры падтрымкi i развiцця прадпрымальнiцтва”
* лаўрэатамi
кансультацыйнае прыватнае унiтарнае прадпрыемства “Ваша жыццё”, г.Мiнск (дырэктар — Сакаленка Аляўцiна Аляксееўна);
закрытае акцыянернае таварыства “Гомельскi бiзнес-iнавацыйны цэнтр”, г.Гомель (дырэктар — Гiль Мiхаiл Генадзьевiч);
10. у намiнацыi “Лепшы прадпрымальнiк-экспарцёр”
* лаўрэатам
сумеснае беларуска-польскае прадпрыемства “Палескiя акумулятары” таварыства з абмежаванай адказнасцю, Брэсцкая вобласць, г.Пiнск (дырэктар — Ежыкевiч Мiраслаў);
11. у намiнацыi “Лепшы прадпрымальнiк — арганiзатар новых рабочых месцаў”:
* пераможцам
прыватнае вытворчае унiтарнае прадпрыемства “ПАСТАЎСКI МЭБЛЕВЫ ЦЭНТР”, Вiцебская вобласць, г.Паставы (дырэктар — Бабiчаў Анатолiй Мiхайлавiч);
* лаўрэатамi
слонiмскае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Зодчы”, Гродзенская вобласць, г.Слонiм (дырэктар — Дуброўскi Мiкалай Мiкалаевiч);
закрытае акцыянернае таварыства “Электрамеханiчны завод”, Мiнская вобласць, г.Маладзечна (дырэктар — Чаеўскi Васiлiй Пятровiч);
12. у намiнацыi “Лепшы банк па аказанню паслуг прадпрымальнiкам”:
* пераможцам
фiлiял сумеснага беларуска-расiйскага адкрытага акцыянернага таварыства “Белгазпромбанк” № 6, г.Гродна (дырэктар фiлiяла — Глухаў Юрый Аляксандравiч);
* лаўрэатамi
фiлiял № 100 — Брэсцкае абласное ўпраўленне адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”, г.Брэст (кiраўнiк упраўлення — Лечанкоў Вiктар Мiкалаевiч);
вiцебскае рэгiянальнае аддзяленне адкрытага акцыянернага таварыства “Белзнешэканамбанк”, г.Вiцебск (кiраўнiк аддзялення — Трашчынскi Станiслаў Аркадзьевiч).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter