Хойніцкі раён

Плошча раёна — 202,8 тысячы гектараў, лясы з іх займаюць 58,2 тысячы. Тэрыторыю раёна разразае рака Прыпяць з прытокамі Віць і Тур’я, па суседству раскінулася некалькі азёраў — Жартай, Ломыш, Стараселле, В’юры, Гнезнае, Мосцішча, Семяніца, вадасховішча Велікабор’е, Віць, Судкова, Уласы. На Хойнікшчыне размешчаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, куды ўвайшлі землі, выведзеныя з карыстання ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У 1996 годзе ў запаведнік завезлі 15 белавежскіх зуброў, сёння іх колькасць — 40. У раёне нарадзіліся знакаміты народны пісьменнік Іван Мележ і празаік Барыс Сачанка.

Старшыня Хойніцкага райвыканкама Аляксандр БІЧАН: “Сапраўдныя каштоўнасці — у народнай культуры”

Плошча раёна — 202,8 тысячы гектараў, лясы з іх займаюць 58,2 тысячы. Тэрыторыю раёна разразае рака Прыпяць з прытокамі Віць і Тур’я, па суседству раскінулася некалькі азёраў — Жартай, Ломыш, Стараселле, В’юры, Гнезнае, Мосцішча, Семяніца, вадасховішча Велікабор’е, Віць, Судкова, Уласы. На Хойнікшчыне размешчаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, куды ўвайшлі землі, выведзеныя з карыстання ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У 1996 годзе ў запаведнік завезлі 15 белавежскіх зуброў, сёння іх колькасць — 40. У раёне нарадзіліся знакаміты народны пісьменнік Іван Мележ і празаік Барыс Сачанка.

–Хойнікшчына — непаўторны куток беларускай зямлі, на якой жылі і жывуць людзі, добрасумленныя ў працы, шчодрыя ў гасціннасці, клапатлівыя ў захаванні  народных культурных традыцый. З імі можна даволі паспяхова вырашаць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.

Нягледзячы на анамальныя ўмовы сёлетняга лета, сабралі нядрэнны ўраджай. Мяняюць аблічча нашы сельскія населеныя пункты — у раёне функцыяніруюць пяць аграгарадкоў, будуецца шосты. Станоўчыя тэндэнцыі назіраюцца і ў прамысловым сектары раёна.

Лічу, што сапраўдныя каштоўнасці — у народнай культуры, якая дапамагае жыць, быць здаровымі душой і целам, быць не спажыўцом, а творцам. Народнае мастацтва нашы дзеці засвойваюць з малога ўзросту. Ва ўсіх дзіцячых садках горада і сельскіх населеных пунктаў ёсць пакоі, стылізаваныя пад беларускую хатку, дзе змешчаны рэчы даўняга беларускага побыту. Педагогі і выхавацелі праводзяць тут заняткі, расказваюць хлопчыкам і дзяўчынкам пра гісторыю роднага краю, развучваюць і спяваюць народныя песні, знаёмяць з чыста хойніцкімі рамёствамі.

Добры плён такога выхавання навідавок — юныя артысты ўзорнага ансамбля «Верасок» Хойніцкай дзіцячай школы мастацтваў спяваюць песні сваіх бабуль, іграюць на народных інструментах, зрываюць апладысменты гледачоў за выкананне іскрамётных беларускіх танцаў.

У нашым раёне шмат мясцін, асабліва шчодрых на песні і музыку. Аматараў фальклору штогод збірае агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці «Веліч роднай зямлі», калектывы-ўдзельнікі выносяць на суд гледачоў старынныя беларускія абрадавыя песні, жарты.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter