Хоць па адным, хоць цэлай камандай

Так запрашаў   прыходзiць   працаваць   на   прадпрыемствы   выпускнiкоў   фiлiяла   Беларускага   дзяржаўнага   эканамiчнага   унiверсiтэта   мэр   Бабруйска   Дзмiтрый   Бонахаў

Так запрашаў   прыходзiць   працаваць   на   прадпрыемствы   выпускнiкоў   фiлiяла   Беларускага   дзяржаўнага   эканамiчнага   унiверсiтэта   мэр   Бабруйска   Дзмiтрый   Бонахаў

 

 

Сустрэча доўжылася паўтары гадзiны, i час гэты не прайшоў дарэмна. Бо Дзмiтрый Мiхайлавiч, якому iдзе трыццаць пяты год, i на гаспадарчыя, i на iншыя справы глядзiць вачыма маладых, ведае iх праблемы. Адна з важнейшых – жыллёвая. I хай у мiнулым годзе на будаўнiцтва жылля для моладзi быў выдзелены мiльярд рублёў, яшчэ звыш 6 тысяч маладых сямей чакаюць свайго кутка. Аднак перспектыва займець яго ўзрастае. Бо сёлета запланавана павялiчыць аб’ём жыллёвага будаўнiцтва ў паўтара раза. Задача не з лёгкiх. I каму яе вырашаць, калi не самiм маладым. I ў якасцi муляраў, цесляроў, i ў якасцi прарабаў, кiраўнiкоў разнастайных будаўнiчых падраздзяленняў. Будаўнiчую галiну трэба, як кажуць, ставiць на ногi. I тут без маладых кадраў не абысцiся. 

Не меншай увагi патрабуе да сябе i прамысловасць. Яна, вядома, не са слабых – чаго варта толькi адна “Белшына”! Аднак 17 прадпрыемстваў не выканалi прагнозных заданняў за мiнулы год, нямала яшчэ i стратных. Адна з прычын – зношанасць абсталявання, няўменне ўпiсацца ў рыначныя адносiны. А можа, як адзначыў Дзмiтрый Бонахаў, тое, што не хапае самай звычайнай жывiнкi, маладзецкага запалу. Вось чаму i выказаў спадзяваннi, што па заканчэннi навучальнай установы многiя яе выпускнiкi прыйдуць не толькi на перадавыя прадпрыемствы, але i на тыя, якiя адстаюць. “Каму, як не маладым, — падкрэслiў ён, — выводзiць iх з прарыву!” 

Iснуе i праблема добраўпарадкавання горада. Нягледзячы на тое, што падрыхтоўка да рэспублiканскiх “Дажынак” мiнулага года многае тут змянiла (ды само памяшканне фiлiяла БДЭУ не пазнаць!). Аднак цяпер трэба даходзiць да аддаленых раёнаў, вулачак, завулкаў. Зноў жа надзея на моладзь. 

“Мы павiнны зрабiць свой горад, — падкрэслiў ён, — чыстым, утульным, ва ўсiх адносiнах прыцягальным. Культуру, духоўнасць вынесцi на першы план. Быць прыгожымi не толькi знешне, але i сваёй унутранай сiлай, думкамi, памкненнямi!” 

Новы год прынёс новыя рэалii, новыя праблемы i шляхi iх вырашэння. Бадай, самае актуальнае на сённяшнi дзень пытанне – энергазберажэнне. Трэба ўразаць апетыты тых, хто транжырыць бязмэтна блакiтнае палiва i нафту. Ды, мяркую, трэба ў адпаведнасць  з цэнамi прывесцi энергаёмiстасць, затратнасць нашай эканомiкi, кожнага прадпрыемства. Словам, тут працы будзе нямала, ад якой i нам з вамi нiкуды не падзецца. 

Такiм чынам, для моладзi сёння ёсць куды прыкласцi свае веды i ўменнi, набытыя ва унiверсiтэце, сваю iнiцыятыўнасць. Галоўнае, каб было жаданне працаваць на прадпрыемствах роднага горада. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter