Ход з канём

Білеты на апошняе выступленне ахалтэкінцаў раскупілі за тыдзень

Білеты на апошняе выступленне ахалтэкінскіх скакуноў раскупілі за тыдзень да прадстаўлення.

У нядзелю ў Мінску пройдзе апошняе шоу артыстаў конна-акрабатычнага калектыву «Галкыныш». Усе дзесяць дзён, на працягу якіх яны і іх скакуны выходзяць на арэну Белдзяржцырка, беларусы зачаравана глядзяць на ахалтэкінцаў.

— Пасля кожнага выступлення гледачы апладзіруюць нам стоячы, — распавядае Пыгы Байрамдурдыеў, кіраўнік коннай асацыяцыі «Туркменаў атлары», заслужаны дзеяч культуры Туркменістана, — і не выходзяць з залы, пакуль мы не зойдзем за кулісы.

Дарэчы, с 21 лістапада туркменскія артысты далі 13 прадстаўленняў.

— Білеты на іх выступленні разбіралі ў імгненне вока, — гавораць у прэс-службе Белдзяржцырка. — Так, квіткі на апошняе шоу раскупілі яшчэ тыдзень таму.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter