Хлопчык, Які вырас

Выйшла восьмая кніга пра чараўніка Гары Потэра
Доўгачаканая гісторыя пра незвычайнага хлопчыка з Хогвартса “Гары Потэр і Праклятае дзіцё” пабачыла свет у дзень нараджэння аўтара Джаан Роўлінг. Восьмая кніга пра свет Гары Потэра — гэта п’еса, у якой распавядаецца пра жыццё пасталелага чараўніка і яго дзяцей. Напярэдадні выхаду кнігі прайшоў шэраг закрытых паказаў пастаноўкі па тэксце п’есы, аднак падрабязнасці сюжэта прыхільнікам не раскрывалі. Не ўсе змогуць даведацца пра сюжэт кнігі і цяпер. У кнігарні трапіў пакуль толькі англамоўны арыгінал выдання — руская версія восьмай часткі Гары Потэра выйдзе восенню.



Нагадаем, кнігі Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка з’яўляюцца аднымі з самых прадаваных у свеце, іх сумарны тыраж блізкі да 500 мільёнаў. Аднак, мяркуючы па ўсім, на восьмай кнізе гісторыя Гары Потэра павінна скончыцца. The Independent прыводзіць словы Джаан Роўлінг: “Гары прайшоў вялікі шлях, і, я думаю, зараз ён скончаны. Прыйшоў час новага пакалення”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter