Первый фестиваль хлеба пройдет в Минске

Хлебнае месца

Торговые ряды с выпечкой развернутся 5 сентября в Центральном детском парке имени Горького
Сезон кірмашоў у гэтым годзе адкрые фестываль хлеба. Ён пройдзе ў Мінску ўпершыню. Гандлёвыя рады з выпечкай разгарнуцца ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага 5 верасня. Акрамя продажу, арганізатары абяцаюць мноства конкурсаў і майстар-класаў адпаведнай тэматыкі. Напрыклад, развіць кулінарныя здольнасці гасцям свята дапамогуць прафесійныя кандытары, якія раскажуць і пакажуць, як прыгатаваць смачныя круасаны са слоенага цеста.



Дзецям таксама сумаваць не давядзецца. Яны змогуць сабраць сямейны бургер і размаляваць крэйдай паркавыя дарожкі. Забаўляць самых маленькіх удзельнікаў фестывалю будзе інструктар па дзіцячым фітнесе.

Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў пачнецца ў Мінску 19 верасня. Яны будуць праходзіць кожныя выхадныя ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада аж да 1 лістапада. Агульнагарадскія кірмашы, у якіх прымуць удзел прадпрыемствы сельскагаспадарчай і харчовай прамысловасці, фермеры, рыбгасы з розных рэгіёнаў краіны, адбудуцца на пляцоўцы каля комплексу «Чыжоўка-Арэна». 

Іна АЛЯКСАНДРАВА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter