У Іванаўскім раёне адкрылі ўнікальны Музей хлеба

Хлебам адзіным

У Іванаўскім раёне на радзіме кулінарнага фестывалю ў Моталі адкрылі ўнікальны Музей хлеба.





У выставачнай зале — каля сотні экспанатаў: старадаўнія рэчы, прыстасаванні для земляробства, эксклюзіўныя рэцэпты і, вядома, сам хлеб. Асаблівае месца займае так званая абрадавая выпечка — каравай і хлеб “Гаспадар”, які клалі на галоўны стол падчас вяселля і які ляжаў там ад пачатку і да канца свята, нібы бласлаўляючы маладых і гасцей.

У Моталі могуць ганарыцца, што захавалі абрад выпякання і ўпрыгожвання вясельнага каравая — сёння ён з-за сваёй унікальнасці прэтэндуе на статус сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Што цікава, у музеі можна не толькі пачуць пра каравайныя традыцыі (да прыкладу, пра тое, што мясіць цеста і выпякаць вясельны каравай запрашалі толькі самых шчаслівых у сямейным жыцці жанчын), але і стаць удзельнікам абраду. Такі інтэрактыў прапануюць гасцям супрацоўнікі новага музея.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter