Гречневый хлеб из Малоритского района получит статус историко-культурной ценности

Хлеб з печы

У  розных рэгіёнах Беларусі грачанікамі называюць зусім розныя стравы. І тонкія пшанічныя бліны з грэцкай кашай у якасці начынкі, і бліны з грэцкай мукі, і праснакі на заквасцы або дражджах. А ў Маларыцкім раёне пад грачанікамі разумеюць хлеб, які мясцовыя гаспадыні пякуць па старадаўнім рэцэпце з грэцкай мукі не адно дзесяцігоддзе. Кажуць, такога духмянага і смачнага хлеба немагчыма пакаштаваць больш нідзе ў Беларусі. Грачанікі пякуць і ў звычайныя, і ў святочныя дні. Згодна з традыцыяй, хлеб з грэцкай мукі павінен абавязкова прысутнічаць на стале на радзіны, вяселле, пахаванне, іншыя знакавыя падзеі.

yandex.net
 
Каб хлеб атрымаўся, да яго прыгатавання трэба падыходзіць з добрымі думкамі і малітвамі, вучаць маларыцкія гаспадыні. А яшчэ неабходна выкарыстоўваць хатнюю грэцкую муку, змалочаную на каменных жорнах. Акрамя яе, у цеста дадаюць пшанічную муку, смятану, масла, соль, разваранае проса, натаркаваную бульбу і насенне чарнушкі, якое надае хлебу асаблівы водар. Замешанае цеста ставяць на некалькі гадзін у цёплае месца, каб падышло. Затым раскладваюць па формах і ставяць у гарачую печ. Гатовыя буханкі змазваюць алеем і накрываюць ільняным ручніком, каб астывалі.

vb.by
 
Нядаўна ў Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, дзе было прынята рашэнне аб наданні традыцыі выпякання хлеба з грэцкай мукі на тэрыторыі Маларыцкага раёна статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter