Хiтрыкi не спрацавалi

Гродзенскія пагранiчнікі затрымалі трох грамадзян Непала

Гродзенскія пагранiчнікі затрымалі трох грамадзян Непала пры спробе парушэння беларуска-польскай мяжы.

Трыццатага лістапада пры праверцы ўчастка сігналізацыйнага комплексу пагранічны нарад выявіў, што ў бок беларуска-польскай мяжы прайшлі трое мужчын. Пры гэтым у ходзе праверкі кантрольна-следавай паласы ўстаноўлена: той, хто пакінуў сляды, рухаўся спінай наперад.

— У выніку пошукавых дзеянняў на прыгранiчнай тэрыторыі затрымалi трох мужчын, — распавёў прэс-сакратар Гродзенскай пагрангрупы Сяргей Шумейка. — У ходзе першаснага разбору ўстаноўлена, што затрыманыя спрабавалі перасячы дзяржаўную мяжу з Беларусі ў Польшчу пешшу. Дакументаў у іх пры сабе не было.

У дачыненні да затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Зараз праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, якiя маюць дачыненне да перапраўкi нелегалаў праз мяжу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter