Телезрители выбрали величайшую песню в истории «Евровидения»

Хiт на стагоддзi

Тэлеканал BBC News вырашыў вызначыць лепшую кампазiцыю за ўсю 65-гадовую гiсторыю правядзення песеннага конкурсу «Еўрабачанне». Дзеля гэтага было арганiзавана апытанне сярод тэлегледачоў. У вынiку пераможцам стала песня гурта ABBA Waterloo. З гэтым хiтом шведскi квартэт выйграў «Еўрабачанне» ў 1974 годзе. Затым песня ўзляцела на вяршынi брытанскiх i сусветных чартаў, а гурт ABBA здабыў сусветную вядомасць. Waterloo стала адзiнай песняй — удзельнiцай «Еўрабачання», якая ўвайшла ў дзясятку лепшых песень у 15 краiнах. Усяго прададзена звыш шасцi мiльёнаў копiй гэтай кампазiцыi.

Фото  diehardagnetha.com

Аднойчы Waterloo ўжо прызнавалi лепшай песняй «Еўрабачання». Гэта адбылося ў 2005 го­дзе ў межах цырымонii святкавання 50-гадовага юбiлею конкурсу. На гэты раз перамогу Waterloo агучылi ў эфiры праграмы Eurovision: Come Together, якая выйшла на экраны замест трансляцыi самога конкурсу. 

Нагадаем, «Еўрабачанне-2020» павiнна было прайсцi ў нiдэрландскiм Ратэрдаме ў сярэдзiне мая, аднак Еўрапейскi вяшчальны саюз адмянiў конкурс з-за пандэмii. Замест фiналу 16 мая арганiзатары правялi двухгадзiннае анлайн-шоу, якое трансліравалася ў 45 краiнах. Падчас шоу было афiцыйна аб'яўлена, што ў наступным годзе «Еўрабачанне» пройдзе ў Ратэрдаме. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter