«Хфігос»

Была заўжды з суседам згода,

Жылі, як людзі, заадно.

Ды на табе! З якой нагоды

Кузьма прыдбаў сабе «Рэно».

Машына ёсць і ў Тэклі з мужам,

І дабрабыту — да краёў.

Але ж такі «хфігос» задужа —

Купіць замежнае аўто.

І ночку не самкнуўшы вочы,

На працу потым ідучы,

У бок Кузьмы глядзець не хоча,

Злуецца Тэкля ды бурчыць.

Ёй крыўда не дае спакою,

Аж пастарэла на пяць год.

— Ды што, скажы, з табой такое,

Мо, на палетках недарод? —

Усе бягуць са спачуваннем:

Суседзі, родныя, сябры…

— Пад хвост казе мае старанні —

«Рэно» ў Кузькіным двары!

Я забівалася да поту:

Гектар зямлі, каровы, конь…

Відаць, даб’е мяне работа,

Замучыць, хай яе агонь! —

І так загаласіла смачна,

Як па нябожчыку якім…

Што робіць зайздрасць, вы пабачце.

Не дай вам Божа грэх такі!

Таццяна ЕЎДАКОВА,

Шаркаўшчынскі раён, в. Германовічы

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости